Latest
6 год турмы за нацыянальны сцяг?
Актывісту партыі БНФ Сяргею Каваленку з Віцебска пагражае зняволенне тэрмінам да 6 гадоў. У адносінах да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле 339 Крымінальнага Кодэксу Беларусі (хуліганства). Прычынай жа крымінальнай справы стаў нацыянальны сцяг Беларусі, вывешаны Каваленкам на галоўнай плошчы горада.
Беларускія ўлады прыцягнутыя да адказу. Без моўнага бар’еру
Справаздача Міжнароднай камісіі юрыстаў па Беларусі, на аснове якой беларускія ўлады будуць праходзіць працэдуру Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) у траўні 2010 годзе, з’явілася на рускай мове. Такім чынам, афіцыйны Мінск мае час, каб падрыхтавацца да адказу па 5 пунктах, прадстаўленых у дакуменце.
Беларускія ўлады ціснуць на актывістку польскай меншасці
Распачатая крымінальная справа супраць кіраўніка Дома польскага ў Івянцы Тарэсы Собаль, якая з’яўляецца сябрам непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Сябры незалежнай арганізацыі польскай меншасці называюць крымінальную справу правакацыяй.
Незалежная прэса: зменаў у лепшы бок няма
Напярэдадні Новага году адразу два незалежныя выданні ў Беларусі апынуліся пад ціскам з боку афіцыйных уладаў. Агульнанацыянальнай газеце “Народная воля” вынесенае папярэджанне, раённая “Газета Слонімская” не атрымала акрэдытацыі. Беларускія ўлады выразна аддзяляюць дзяржаўныя выданні ад недзяржаўных, супраць якіх і разгортваюцца новыя рэпрэсіі.
Беларусы будуць назіраць за выбарамі ва Украіне
6 студзеня пачаўся новы этап праекта па назіранні за выбарамі. Цягам тыдня больш як сорак удзельнікаў з Беларусі, Літвы і Швецыі пройдуць інтэнсіўны тэарэтычны курс, прысвечаны азнаямленню з асновамі выбарчага працэсу і назірання.
2009: застой і дынаміка адначасова
Для беларускага трэцяга сектара сыходзячы 2009 год адзначыўся як багаты на падзеі, супрацьлеглыя па сваіх ідэалагічных накірунках: аўтарытарныя тэндэнцыі ішлі рука аб руку з адлігай лібералізацыі. Які ж з накірункаў быў больш заўважным і моцным на агульным сацыяльна-палітычным полі краіны?
Прэвентыўная абарона правоў: рэальнасць ці ўтопія?
З 23 па 25 снежня ў беларускім Доме правоў чалавека праходзіць праваабарончая канферэнцыя па тэме «Магчымасці прэвентыўнай абароны правоў. Удзельнікі мерапрыемства – прадстаўнікі розных праваабароннчых арганізацый з Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі.
У падтрымку нерэгістраваных: Беларускі ДПЧ далучыўся да зварота
Зварот-заклік, прыняты міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, мае на мэце аказанне ціску на беларускія ўлады ў справе рэгістрацыі партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД), а таксама спынення пераследу яе сябраў. Праваабаронцы апелююць і да скасавання артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса Беларусі. Ніжэй прыводзіцца тэкст зварота.
Роўнасць СМІ па-беларуску
Снежань у Беларусі адзначыўся новай хваляй ідэалагічнага ціску ў рэгіёнах.
У прыватнасці, распачатая кампанія па прымусовай падпісцы на дзяржаўную прапаганду. У рукі журналістаў трапіў ліст начальніка ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама з загадам ратаваць сітуацыю з кепскай падпіскай на дзяржаўныя газеты.