Сярод удзельнікаў праекта – студэнты ЕГУ, прадстаўнікі беларускіх няўрадавых аб’яднанняў, студэнты і актывісты розных шведскіх універсітэтаў і грамадскіх арганізацыяў. Тэарэтычную частку курса будуць весці прафесар Бергенскага універсітэта (Нарвегія) Франк Арэброт (Frank Aarebrot), выкладчыкі паліталогіі ЕГУ Таццяна Чуліцкая і Аляксандр Лагвінец (на здымку), а таксама кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК) Алег Гулак.

Апроч заняткаў, арганізатары праекта правядуць трэнінгі знаёмства, а таксама адмысловую сустрэчу з міжнароднай назіральніцай з Літвы Лінай Магянітэ (Lina Mogenytė). 

Па сканчэнні тэарэтычнай часткі ўдзельнікі праекта змогуць рэалізаваць атрыманыя веды на практыцы ў якасці акрэдытаваных міжнародных назіральнікаў ва Украіне, дзе 17 студзеня адбудуцца выбары прэзідэнта краіны.

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” рэалізуецца ў партнёрстве чатырма арганізацыямі: Аб’яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (SILC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні.

Ранейшыя місіі ў рамах праекту прайшлі ў Нарвегіі (2007 і 2009), Грузіі (2008) і Літве (2008 і 2009).

Спасылкі па тэме

Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка
Беларускія і літоўскія назіральнікі пра выбары ў Нарвегіі: вельмі прафесійна
Беларускі назіральнік: "Нас лучыла павага да закону"
Белорусские студенты оценили литовские выборы
ЦИК и парламент Беларуси наблюдателей не обнадежили