Тэкст даклада Міжнароднай камісіі юрыстаў з’явіўся ў англамоўнай версіі яшчэ 13 лістапада прошлага года. Рускамоўная ж версія была прадстаўлена толькі зараз. Паводле прынцыпу  афіцыйнага мерапрыемства, якое адбудзецца 13-14 траўня 2010 года, беларускія ўлады павінны будуць прадставіць сваё бачанне сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, а таксама адказаць на пытанні Рады па правах чалавека ААН.

А сыходзячы з тэксту даклада, пытанняў будзе нямала. “Гэты агляд мае выключнае значэнне, улічваючы невыкананне Беларуссю шэрага міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека” – сказана ў прэамбуле да даклада. Сам жа тэкст уяўляе сабой 5 лагічна падзеленых частак, якія, на думку складальнікаў, характарызуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на сённяшні дзень. Гэта:

-незалежнасць судовай справы і роль юрыстаў;

-абмежаванне права на свабоду выражэння;

-перашкаджэнне функцыянаванню свабоды асацыяцый і аб’яднанняў, пераслед праваабаронцаў;

-дасудовае затрыманне;

-супрацоўніцтва з механізмамі ААН па правах чалавека.

Кожны з раздзелаў мае не толькі апісальную частку, дзе юрысты выражаюць заклапочанасць нейкімі канкрэтнымі фактамі сітуацыі сучаснай Беларусі, але і дапоўнены канкрэтнымі рэкамендацыямі па яе выпраўленню. Рускамоўная версія даклада ўжо распаўсюджана па беларускіх СМІ.  

Справаздача Міжнароднай камісіі юрыстаў на рускай мове