Latest
Актыўныя беларускія маладзёны – на выбарах у Нарвегіі
Удзел у місіі па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў скандынаўскай краіне возьме група студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і іншых ВНУ Літвы, прадстаўнікоў беларускіх НГА і маладзёвых арганізацыяў Швецыі. Выбары адбудуцца 14 верасня 2009 г.
Катаваны апазіцыянер: “Міліцыянты глядзелі, як я задыхаюся, і смяяліся”
Апазіцыйнага актывіста з Віцебску Алега Сургана ў міліцэйскім пастарунку білі галавой аб унітаз, падвешвалі на кайданках да кратаў, скакалі нагамі па галаве. Усё гэта – за падазрэнне ў вывешванні на гарадскіх вуліцах забароненых нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў, якія былі дзяржаўныя ў 1991-1995 гг., а цяпер асацыююцца з апазіцыяй.
Праваабаронцаў просяць абараніць міліцыянтаў ад КДБ
Рэдкі, калі не першы такі выпадак у практыцы Беларускага Хельсінскага камітэта (БХК) – яго просяць абараніць ад пераследу службовых асобаў, якія пацярпелі ў ходзе супрацьстаяння дзвюх сілавых структур – МУС і КДБ. Да БХК звярнуліся родныя міліцыянтаў Гомельшчыны, арыштаваных у ходзе нашумелай т.зв. “паляўнічай” справы. Заяўнікі мяркуюць, што ў дачыненні да іх сваякоў з боку КДБ маюць месца парушэнні правоў чалавека.
Зварот адносна нерэгістрацыі “Нашай Вясны” – міма вушэй
Беларускі Дом правоў чалавека і Фундацыя дамоў правоў чалавека атрымалі на свой зварот да беларускіх уладаў адказ з Вярхоўнага Суду РБ. На жаль, заклік “прытрымлівацца нацыянальнага заканадаўства і міжнародных
дакументаў”, якія гарантуюць права на свабоду аб’яднанняў, быў фактычна ігнараваны.
Пікет у абарону сацыяльных правоў грамадзянаў забаронены
Менгарвыканкам не дазволіў правядзенне пікету ў абарону сацыяльных правоў грамадзянаў ва ўмовах эканамічнага крызісу. Акцыю планавалася правесці на плошчы Якуба Коласа ў аўторак. Мерапрыемства арганізоўвалася актывістамі Партыі камуністаў Беларускай з мэтай “спынення наступу на сацыяльныя правы працоўных”.
Беларускім уладам – ліст з нагоды адмовы ў рэгістрацыі “Нашай вясны”
Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні і Фундацыя дамоў правоў чалавека даслала адкрыты ліст на імя беларускіх уладаў. У звароце выражанае глыбокае расчараванне з нагоды рашэння Вярхоўнага Суду Беларусі адхіліць скаргу на адмову ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”.
Вярхоўны Суд падтрымаў рашэнне Мін’юсту аб адмове ў рэгістрацыі “Нашай Вясны”
“Наша Вясна” застаецца без рэгістрацыі. У Вярхоўным Судзе адбылося пасяджэнне, на якім разглядалася скарга праваабаронцаў на адмову Мін’юсту ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончага аб’яднання. Вярхоўны Суд пакінуў скаргу без задавальнення і не адмяніў рашэнне Мін’юсту аб адмове ў рэгістрацыі арганізацыі.
Новы закон “Аб СМІ”: паўгода ў сіле
Вось ужо шэсць месяцаў у Беларусі дзейнічае новы закон “Аб сродках масавай інфармацыі”. “Беларуская асацыяцыя журналістаў” падсумавала паўгоддзе з законам, адзначыўшы як некаторыя пазітыўныя, так і негатыўныя моманты яго дзеяння. На думку намесніка старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, “…новы закон “Аб СМІ” не забяспечыў доступу журналістаў, а значыць, і грамадcтва, да інфармацыі”.
Выданні нелаяльныя – значыць, нелегальныя
Ігар Банцар – журналіст з Горадні, галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie” – атрымаў папярэджанне ад пракуратуры ў сувязі са сваёй прафесійнай дзейнасцю. Сам журналіст лічыць такі крок з боку ўладаў “палітычнай акцыяй”. Прэтэнзіі да польскамоўнага выдання з’явіліся пасля таго, як у ім з’вілася сатыра на кіраўніка дзяржавы.