Як інфармуе Радыё “Рацыя”, меркаваліся патрабаванні аб абмежаванні пашырэння платных медыцынскіх паслуг, аб павелічэнні пенсіяў і матэрыяльнай дапамогі беспрацоўным, а таксама аб недапушчэнні масавага скарачэння працоўных месцаў.  Аднак менскія ўлады адмовілі камуністам у правядзенні сацыяльнага пікету.
 У каментары да вышэй згаданай падзеі прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк тлумачыць забарону правядзення акцыі  тым, што ўлады спалохаліся працягу сацыяльнай кампаніі, абвешчанай 9 ліпеня камуністамі і актывістамі іншых суб’ектаў АДС. 
Са словаў С. Вазняка, сацыяльная кампанія працягнецца. Удзельнікі ПКБ гавораць, што будуць вымушаныя распаўсюджваць інфармацыю пра антыкрызісныя прапановы на заводскіх прахадных.