Separator

Latest

July 5, 2009

Сетка ДПЧ супраць парушэння свабоды асацыяцый у заканадаўстве Беларусі

Сетка Дамоў правоў чалавека далучылася да кампаніі “Не артыкулу 193.1!”, якая ажыццяўляецца пад эгідай Асамблеі НДА з мэтай дамагчыся скасавання часткі 1 артыкула 193 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

July 2, 2009

Дадатковы запіс (нота) адносна пазіцыі па справе Бяляцкага супраць Беларусі

Беларускі дом правоў чалавека прэзентуе дадатковы запіс (ноту) дзеля Камітэту ААН па правах чалавека наконт справы вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага (Аляксандра Бяляцкага) супраць Беларусі ў сувязі з паўторнай адмовай Урадам у перарэгістрацыі няўрадавага грамадскага аб’яднання – Цэнтра па правах чалавека “Наша вясна”.

June 29, 2009

Умова ПАРЕ: гарантаваць кожнаму беларусу права на жыццё

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 23 чэрвеня прыняла рашэнне: вярнуць беларускаму парламенту статус адмыслова запрошанага магчыма пры ўмове, якая непасрэдна датычыцца аднаго з асноўных правоў чалавека – права на жыццё. На думку еўрапейскіх парламентароў, Беларусь павінна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

June 28, 2009

Новыя абвінавачванні супраць палітвязня

Мікалай Аўтуховіч, які, на думку беларускіх праваабаронцаў, з’яўляецца палітычным вязнем, прызнаны падазроным ва ўчыненні яшчэ аднаго злачынства, рэгламентаванага часткай 3 артыкула 295 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. На гэты раз яму пагражае абвінавачванне ў незаконных дзеяннях са зброяй і боепрыпасамі.

June 18, 2009

Рэлігія – опіюм для народу?

Адміністрацыйная камісія Горацкага райвыканкаму падлічыла, якую шкоду гораду нясуць Біблія і Дэкларацыя правоў чалавека. За распаўсюд гэтай і іншай літаратуры рэлігійнага і праваабарончага зместу мясцовы пратэстант Пятро Маланачкін атрымаў штраф.

June 17, 2009

Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека

Па 25-30 адвакатаў з чатырох пост-савецкіх краін з верасня будуць праходзіць гадавы курс у межах праграмы International Law in Advocacy. Навучацца стасаваць канцэпцыю правоў чалавека ў сваёй практыцы яны змогуць не пакідаючы месца пражывання – дыстанцыйным чынам.

June 13, 2009

Ці пачуе Беларусь Нарвегію?

На адзін дзень, 6 чэрвеня, Універсітэцкі пляц у Осла ператварыўся ў трыбуну для мясцовых і міжнародных праваабаронцаў, прадстаўнікоў Сеткі Дамоў правоў чалавека. У самым цэнтры нарвежскай сталіцы актывісты заклікалі ўлады краін Усходняй Еўропы і Каўказу спыніць гвалт над сваімі грамадзянамі. У тым ліку, і над беларусамі.

June 12, 2009

Рэгіянальная сустрэча ў межах праекту “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці”

17-18 чэрвеня 2009 г. у Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца рэгіянальная сустрэча і трэнінг у рамках праекту «Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці. Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека», які ажыццяўляецца Сеткай Дамоў правоў чалавека супольна з партнёрскімі арганізацыямі з розных краін.

June 9, 2009

Нерэгістрацыя як карны інструмент

Беларускія ўлады працягваюць парушаць правы чалавека і не збіраюцца адступацца ад гэтай ганебнай практыкі. Пра гэта цвердзяць мясцовыя праваабаронцы і выказваюць рашучы пратэст. Апроч правоў іншых грамадзянаў, актывісты вымушаныя бараніць і правы ўласныя.