Separator

Latest

December 17, 2009

Уручаная прэмія “Праваабарончага альянсу” у галіне правоў чалавека

9 снежня у Менску прайшло ўручэнне штогадовай прэміі у галіне правоў чалавека. Прэмія заснаваная зарэгістраванай у Літве арганізацыяй “Праваабарончы альянс”. Двое з трох лаўрэатаў сёлетняй прэміі – выпускнікі адукацыйнага праекта сеткі Дамоў правоў чалавека.

December 16, 2009

Сетка Дамоў правоў чалавека прыняла зварот аб выкраданні актывістаў

15 снежня сеткай Дамоў правоў чалавека быў прыняты зварот да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча і Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Анатоля Куляшова. Тэма зварота непасрэдна звязаная з выкраданнем моладзевых актывістаў у Беларусі цягам апошняга месяца.

December 16, 2009

Зварот аб выкраданні актывістаў

Сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека занепакоеныя паведамленнямі аб ажыццяўленні выкраданняў маладзёвых актывістаў, якія адбываліся ў Беларусі апошнім часам. Выкраданні з’яўляюцца новым інструментам запалохвання актывістаў, якія арганізавана і адкрыта становяцца ў апазіцыю да цяперашніх беларускіх уладаў. Ціск на іх – гэта парушэнне свабоды слова, права на свабоду сходаў і аб’яднанняў.

December 15, 2009

Адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі пра беларуска-літоўскае памежжа

15 снежня у віленскім Доме правоў чалавека адбылася прэзентацыя фільма “Памежжа” (“Borderland”). Фільм быў створаны з дапамогай тэлеканала “Белсат”. Ідэя стужкі належыць прадстаўнікам арганізацыі JuBIC (Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў).

December 8, 2009

Міністрам інфармацыі Беларусі – ідэалагічны “кантралёр Інтэрнета”

Прызначэнне Алега Праляскоўскага міністрам інфармацыі светлых перспектыў свабоды слова не абяцае. Каментуе старшыня Асацыяцыі журналістаў Беларусі Жанна Літвіна і аналітык Аляксандр Класкоўскі.

December 8, 2009

Прагляд фільма “ПАМЕЖЖА: Беларусь – Літва”

Дакументальны нарыс, створаны JuBIC’ам сумесна з журналістамі тэлеканала “Белсат”, адлюстроўвае праблему “візавай заслоны”, што аддзяляе Беларусь і беларусаў ад аб’яднанай вольнай Еўропы.

December 2, 2009

Праваабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад у ААН

Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны універсальны даклад па сітуацыі ў Беларусі, які перадалі ў Раду правоў чалавека ААН. З гэтай нагоды адбылася сустрэча ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

November 30, 2009

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: лёд рушыў

Праваабаронцы заклапочаныя праблемай існавання ў Беларусі смяротнага пакарання. На іх думку, пытанне аб забароне смяротнага пакарання патрабуе найхутчэйшага вырашэння, бо не адпавядае прынцыпу гуманнасці і парушае права чалавека на жыццё. Увагу на праблему нарэшце звярнулі і дзяржаўныя ўлады.

November 26, 2009

“Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека”: прымаюцца заяўкі на ўдзел

Фундацыя Дамоў правоў чалавека разам з удзельнікамі Сеткі Дамоў правоў чалавека з Азербайджана, Беларусі і Расеі, а таксама з партнёрамі з Грузіі распачалі новы праект – “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека”.