Latest
“Прынцып татальнасці”
18-20 верасня ў Доме правоў чалавека (Вільня) прайшла сустрэча беларускіх праваабаронцаў, першых выпускнікоў адукацыйнай міжнароднай праграмы “Фактычнае выкананне міжнародных абавязанняў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабод”. Прапануем вашай увазе ўражанні ад сустрэчы, выкладзеныя адным з удзельнікаў.
Мін’юст на канферэнцыі АБСЕ абяцаў адмену артыкулу 193-1
З 28 верасня па 9 кастрычніка ў Варшаве праходзіць канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. У тым ліку ўвага надаецца і праблемам, звязаным з Беларуссю, у прыватнасці – тэме катаванняў. Шматабяцальную заяву зрабілі прадстаўнікі афіцыйнага Менску – пра намер скасаваць крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Міжнародныя НДА: у Беларусі “даўно наспелі” рэформы медыясферы
Група арганізацыяў па свабодзе прэсы, 20–24 верасня наведаўшы Беларусь, заклікала ўлады краіны прывесці нацыянальную медыясферу ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Удзельнікаў дэлегацыі, сярод якіх і прадстаўнік Лонданскага Дома правоў чалавека Роан Джаясекера, прымала “жалезная лэдзі” Наталля Пяткевіч.
Асамблея НДА не бачыць прагрэсу ў дачыненьні да грамадскіх арганізацый з боку дзяржавы
Асамблея дэмакратычных НДА Беларусі агучыла свае папярэднія ацэнкі дзеяньняў беларускіх уладаў па нармалізацыі становішча няўрадавых арганізацыяў у сьвятле заканчэньня чарговага пэрыяду прыпыненьня санкцыяў з боку Эўрапейскага Зьвязу.
“Стоп 193.1”: крымінальную адказнасць могуць памяняць на адміністрацыйную
Улады Беларусі ўскосна прызналі, што прыцягваць чалавека да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі – ненармальна. Надзею падаў адказ Міністэрства юстыцыі на зварот арганізацыі “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія) аб скасаванні адыёзнага артыкулу. Аднак пазней высветлілася, што чыноўнік Мін’юсту падпісаў адказ, нават не чытаючы яго тэксту.
“Берасцейская вясна” спадзяецца на рэгістрацыю
У Берасці адбыўся ўстаноўчы сход праваабарончага грамадскага аб’яднання “Берасцейская вясна”. Ён быў патрэбен для чарговай спробы зарэгістраваць аб’яднанне.
Беларускія і літоўскія назіральнікі пра выбары ў Нарвегіі: вельмі прафесійна
Адбылася яшчэ адна місія ў рамах праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”. Гэтым разам – у Нарвегіі, дзе 14 верасня выбіралі парламент, а студэнты ЕГУ і іншых ВНУ Літвы, прадстаўнікі беларускіх і шведскіх грамадскіх арганізацыяў былі акрэдытаваныя ў якасці міжнародных назіральнікаў. Пасля досведу назірання ва Ўсходняй Еўропе, нарвежскія выбары здаліся ўдзельнікам “амаль дасканалымі”. Але ёсць што папраўляць і там.
Праваахоўныя органы перашкаджаюць журналістам працаваць
16 верасня ў Менску адбылася акцыя ў памяць зніклых 10 гадоў таму палітыка Віктара Ганчара і бізнесмэна Анатоля Красоўскага, якая завершылася разгонам, затрыманнямі ўдзельнікаў і блакаваннем працы журналістаў прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Па меркаванню сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, гэтая падзея – яшчэ адно сведчанне невыканання свабоды слова ў Беларусі.
Акцыя разагнаная, удзельнікі пакараныя
Акцыя “Не – расейскай акупацыі”, што прайшла 9 верасня на
Кастрычніцкай плошчы ў Менску, скончылася разгонам і затрыманнямі,
падчас якіх супрацоўнікі міліцыі жорстка абыходзіліся з удзельнікамі
мерапрыемства, збівалі іх, а журналістам забаранялі праводзіць здымкі.
Гэта чарговае сведчанне наяўнасці грубых парушэнняў беларускімі
ўладамі свабодаў мірных сходаў і слова, што з’яўляюцца неад’емнымі
правамі чалавека.