Separator

Latest

October 29, 2009

Праект па назіранні за выбарамі – ужо ў сеціве

Афіцыйна адчынілася Інтэрнэт-старонка праекту па назіранні за выбарамі “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” www.eotp.info.

October 26, 2009

Свабода выказванняў і права на мірныя сходы: абарона праз міжнародныя інструменты

16-18 кастрычніка 2009 года ў Доме правоў чалавека адбылася навучальная сесія па праграме “Выкарыстанне міжнароднага права ў праваабарончай дзейнасці”. Прапануем азнаёміцца з уражаннямі ад семінару дзвюх яго ўдзельніц – студэнтак 4 курса праграмы «Міжнароднае права» ЕГУ.

October 22, 2009

“Падмалёўка фасадаў” рэпрэсіяў не схавае

У цяперашняй сітуацыі ні беларускія журналісты, ні выданні не могуць паўнавартасна працаваць, збіраць і распаўсюджваць інфармацыю пра падзеі ў краіне – заявіла Міжнародная асацыяцыя журналістаў у дакладзе па выніках вераснёўскага візіту ў Беларусь.

October 16, 2009

Баранавіцкія праваабаронцы скардзяцца ў пракуратуру

Праваабаронцы намагаюцца праз праваахоўныя органы спыніць ганебную практыку забароны масавых мерапрыемстваў мясцовымі ўладамі. Сяргей Гоўша (на здымку), Карней Пятровіч і Віктар Сырыца падрыхтавалі заяву ў пракуратуру Баранавіцкага раёна з нагоды адмовы ў пікеце супраць смяротнай кары.

October 13, 2009

Семинар в рамках программы “Применение международного права в правозащитной деятельности”

16-18 октября 2009 года в Доме прав человека состоится очередная обучающая сессия в рамках программы “Применение международного права в правозащитной деятельности”.

October 12, 2009

“Міжнародная Амністыя” – Лукашэнку: не забі!

Беларусь – адзіная краіна Еўропы, у якой усё яшчэ дзейнічае смяротнае пакаранне. Васіль Юзэпчук быў прысуджаны да смяротнай кары Берасцейскім абласным судом 29 чэрвеня 2009 года за забойствы пажылых жанчын. 2 кастрычніка абскарджанне прысуду было адхіленае Вярхоўным судом і асуджанаму засталося 10 дзён на падачу звароту да Прэзідэнта Лукашэнкі аб памілаванні.

October 8, 2009

Беларускі праваабаронца: Сітуацыя з правамі чалавека прыводзіць да несуцяшальных высноваў

Апошнім часам у СМІ з’яўляюцца выказванні некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў пра станоўчыя тэндэнцыі ў палітычнай лібералізацыі ў нашай краіне. У прыватнасці, напачатку тыдня кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і ва Украіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра адзначыў “пэўны прагрэс” па дэмакратызацыі Беларусі. Як беларускія праваабаронцы ацэньваюць сітуацыю ў краіне напярэдадні разгляду пытання пра аднаўленне санкцыяў Еўразвяза ў дачыненні да афіцыйнага Менску? Пра гэта – у гутарцы з прадстаўніком Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам.

October 8, 2009

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі

Абвешчаны набор кандыдатаў на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі, які супольна ажыццяўляюць Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ).

October 7, 2009

Свабода СМІ – закладніцай афіцыйнага Менску

Дзяржаўная ўлада Беларусі па-ранейшаму імкнецца кантраляваць СМІ. У дачыненні да друкаваных выданняў кантроль ажыццяўляецца шляхам усталявання дзяржманаполіі на іх распаўсюд. Да тэле- і радыёвяшчання – пагрозай пазбаўлення эфіру.