When: Monday, 5. October 2009
To: Sunday, 8. November 2009
Contact: (eotp@eotp.info)
More info: eotp.info

Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Пасля паспяховага сканчэння праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловы сертыфікат ЕГУ і сертыфікат SILC. Акрамя курса яны таксама прымуць удзел у міжнароднай місіі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне 17 студзеня 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных, кароткатэрміновых, міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранню цягам 2010 года.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

  • запоўніць онлайн-заяву (абавязкова);
  • быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);
  • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі і вясёлымі (абавязкова);
  • быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў (пажадана);
  • падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай (абавязкова);
  • размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);
  • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні з 6 па 19 студзеня 2010 года (абавязкова).

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 8 лістапада 2009 г. Заявы дасланыя пасля 24:00 8 лістапада разглядацца не будуць.

Онлайн-заяву можна запоўніць на сайце праекта.

Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 лістапада.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору: 

  1. Якасць матывацыйнага ліста і вынікі сумоўя; 
  2. Высокі ўзровень грамадскай актыўнасці;
  3. Рэкамендацыя ад аўтарытэтных і верагодных НДА, праваабаронцы, грамадскага актывіста або палітыка;
  4. Валоданне ангельскай мовай.

  • Спасылкі

    Онлайн-заява на ўдзел у праекце