Separator

Latest

November 25, 2009

169 км: Фестываль беларуска-літоўскай салідарнасці

У фестывалі сваю творчасць прэзентуюць музыкі і гурты з Літвы ды Беларусі, якія бралі ўдзел у ранейшых канцэртах салідарнасці. На суд грамадскасці будзе прадстаўленая агульная кружэлка ўсіх выканаўцаў „169 км” (усяго-ткі такая адлегласць падзяляе нашыя сталіцы – Вільню і Менск).

November 21, 2009

Палітвязня абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту

Прадпрымальніку і праціўніку ўладаў Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачанне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту. Больш інфармацыі аб справе грамадскасці атрымаць не ўдаецца, бо адвакат М. Аўтуховіча быў змушаны даць падпіску аб неабвяшэнні матэрыялу следства. Іншы палітычны зняволены – маладзёвы актывіст Арцём Дубскі – мае за кратамі браць шлюб.

November 20, 2009

Міністэрства інфармацыі пісьмова папярэдзіла адразу 4 выданні

16 лістапада папярэдзілі рэдакцыю «Нашай Нівы», а таксама рэдакцыю і заснавальніка газеты «Ва-банкъ», а 17 лістапада — рэдакцыі «Народнай волі» і «Комсомольской правды» в Белоруссии». Папярэджанні вынесеныя «ў сувязі з парушэннямі ў публікацыях шэрагу друкаваных СМІ патрабаванняў закона „Аб СМІ“».

November 18, 2009

Журналісты і праваабаронцы: складанасці паразумення

Ці дастаткова ўвагі надаецца тэматыцы правоў чалавека ў беларускіх СМІ? Ці праваабаронцы ўмеюць зацікаўліваць журналістаў у пладах сваёй працы? Пра гэтыя і іншыя тэмы вялося на семінары-дыялогу “Прафесійная журналістыка і правы чалавека”, што прайшоў у Доме правоў чалавека ў Вільні 13-15 лістапада.

November 17, 2009

Принимаются заявки на участие в дистанционном обучении адвокатов/юристов

Секретариат международной Сети Домов прав человека и Дом прав человека в Вильнюсе объявляют набор для участия в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека. Отбор участников производится на конкурсной основе.

November 13, 2009

Беларусь рыхтуецца да УПА: слова сказалі праваабаронцы

9 лістапада скончыўся тэрмін падачы альтэрнатыўных дакладаў па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Сваё бачанне сітуацыі ў Жэневу даслалі вядучыя беларускія праваабарончыя НГА, а таксама Міжнародная камісія юрыстаў.

November 7, 2009

Семінар “Прафесійная журналістыка і правы чалавека”

Як журналісты ацэньваюць працу праваабаронцаў? Як праваабаронцы ацэньваюць працу журналістаў? Чаму пытанне правоў чалавека – вельмі істотны аспект у журналістыцы? Гэтыя пытанні будуць закранацца падчас прадстаўнічага семінару з удзелам абодвух зацікаўленых бакоў і экспертаў.

November 4, 2009

Зварот маці асуджанага на смерць – у Камітэце ААН

Смяротныя прысуды, вынесеныя Андрэю Жуку і Васілю Юзэпчуку, а таксама нездавальненне іх абскарджанняў вышэйшымі судовымі інстанцыямі Беларусі выклікалі заклапочанасць праваабаронцаў. Беларусь усё яшчэ застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе прымяняецца пакаранне смерцю. А гэта – парушэнне аднаго з неад’емных правоў чалавека – права на жыццё.

October 30, 2009

Кампанія ў падтрымку Свеціка і супраць пераследу праваабаронцаў

Удзельнікамі праекта «Выкананне міжнародных стандартаў у нацыянальнай судовай практыцы», што ажыццяўляецца ў межах Беларускага ДПЧ, распачата кампанія ў падтрымку Леаніда Свеціка. Праваабаронцы выразілі салідарнасць са Свецікам і асудзілі дзеянні беларускіх уладаў адносна пераследу праваабаронцаў на Беларусі, выказаўшыся на гэтую тэму ў разнастайных СМІ.