Separator

Latest

December 4, 2008

Кааліцыя просіць узнавіць трансляцыю міжнародных радыёстанцый у Азербайджане

Кааліцыя ў складзе 24 чальцоў Сеткі Дамоў правоў чалавека ўключна з трыма Дамамі правоў чалавека падпісалі ліст да прэзідэнта Эльхама Аліева, у якім просіць перагледзець рашэнне аб забароне вяшчання на мясцовай мове да канца 2008 года FM-радыёстанцый радыё “Свабода”, “БіБіСі” і “Голас Амерыкі”. Кааліцыя сцвярджае, што забарона гэтых трох FM-станцый рэзка пагоршыць сітуацыю на азербайджанскай медыя-прасторы.

December 2, 2008

Кінафэст “Knopka Vyzova”: тваё права быць пачутым

Выклікам сучаснаму маўчанню і замоўчванню “нязручных” тэм стаўся Фестываль кароткаметражных фільмаў на сацыяльныя тэмы “Knopka vyzova”, што адбываўся ў Вільні з 28 па 30 лістапада. Менавіта гэтак ацанілі падзею ўласна арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства.

December 1, 2008

Семінар па тактычных медыях у выбарчых кампаніях

Пятае пасяджэнне Віленскага медыя семінара будзе прысвечанае дзвюм нядаўнім выбарчым кампаніям у Беларусі і Літве.

November 27, 2008

Журналіст = экстрэміст?

Нягледзячы на заявы афіцыйнага Менску пра чарговыя “крокі лібералізацыі” і гатоўнасць вярнуць некаторыя апазіцыйныя выданні ў сістэму распаўсюду, у Беларусі працягваецца пераслед няўрадавых СМІ.

November 19, 2008

Паслявыбарчы сіндром: рэпрэсіі супраць актывістаў працягваюцца

Беларускія праваабаронцы фіксуюць па ўсёй краіне шматлікія выпадкі пераследу мясцовымі ўладамі грамадскіх актывістаў і апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты на апошніх парламенцкіх выбарах, што адбыліся 28 верасня. Замест чаканай палітычнай адлігі ў Беларусі адбываецца ўжо традыцыйнае ўзмацненне рэпрэсіяў супраць апанентаў кіроўнага рэжыму.

November 10, 2008

Аляксандр Баразенка даслаў ліст на волю

Палітзняволены Аляксандр Баразенка даслаў ліст з мінскага следчага ізалятару, дзе ён утрымліваецца ўжо другі тыдзень.

November 5, 2008

Конкурс: Правы чалавека ў Беларусі праз аб’ектыў фотакамеры

10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі.

November 3, 2008

Канцэрт салідарнасці

Напярэдадні Дня беларуска-літоўскай салідарнасці ў ДПЧ адбудзецца канцэрт-вечарына беларускіх і літоўскіх бардаў.

October 30, 2008

“Вясна”: У Беларусі з’явіўся новы палітвязень

Насуперак папярэднім дамоўленасцям паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам, у краіне з’явіўся новы палітзняволены – маладзёвы актывіст Аляксандр Баразенка.