Рашэнне аб перапыненні з 1 студзеня 2009 года вяшчання мясцовых трансляцый радыё “Свабода” (RFE/RF),  “Голас Амерыкі” (VOA) і “БіБіСі” (ВВС), прынятае Радай па тэлерадыёвяшчанні Азербайджану, прывяло да шырокай міжнароднай рэакцыі як на няўрадавым, так і на ўрадавым узроўні (ЗША і Нарвегія), а таксама на міждзяржаўным узроўні (ЕЗ і Рада Еўропы). Усе згодныя з тым, што ў Азербайджане, дзе дзяржава валодае ці кантралюе ўнутраныя радыёвыпускі ў нацыянальным эфіры, міжнародныя кампаніі вяшчання выконваюць важную ролю. Міжнародныя СМІ з’яўляюцца неабходнай альтэрнатывай навінам, якія ў асноўным падтрымліваюць дзяржаўны пункт гледжання.

Прапанова названым станцыям замяніць FM-трансляцыю на вяшчанне са спадарожніка, кабельнай сеткай і Інтэрнэтам не дасць такога ж самага доступу да інфармацыі для насельніцтва Азербайджану, бо большасць мае толькі доступ да радыё і тэлебачання праз звычайную антэну перадач.

З’яўляючыся чальцом Рады Еўропы, Азербайджан, у адпаведнасці з законам, абавязаны выконваць патрабаванні Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, артыкул 10 якой гарантуе свабоду выказвання. З пастаноў Еўрапейскага суду па правах чалавека вынікае, што дзяржавам дазволена перапыняць ліцэнзію вяшчальнай кампаніі толькі ў выпадках тэхнічных прэцэдэнтаў, а адмова альбо пазбаўленне ліцэнзіі не павінна насіць дыскрымінацыйны характар. Расследаванне, праведзенае Інстытутам свабоды і бяспекі рэпарцёраў, як нi дзіўна, выявіла, што ў Азербайджане існуе вялікая колькасць незадзейнічаных FM-частот, што робіць аргумент аб неабходнасці выкарыстання FM-частот для мясцовага праграмавання некарэктным.

Варшаўскі Дом правоў чалавека
(ад імя наступных НДА):
Хельсінскі камітэт у Польшчы
Хельсінская фундацыя правоў чалавека
Маладыя журналісты POLIS
Viridarium Group    
Ініцыятыва Асацыяцыі 33

Маскоўскі Дом правоў чалавека
(ад імя наступных НДА):
Сетка Правоў Чалавека
Незалежная псіхіятрычная асацыяцыя Расеі
Маскоўскі Цэнтр за турэмную рэформу
Маскоўская хельсінская група
Фонд правоў маці
Арганізацыя “Права на жыццё і чалавечую годнасць”
Рэгіянальная арганізацыя “Адмова ад гвалту International”
Рэгіянальная арганізацыя “Права дзіцяці”
Фундацыя сацыяльнага партнёрства
Звяз камітэтаў салдацкіх маці

Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні
Індэкс па цэнзуры
Армянская Хельсінская асацыяцыя
Грузінскі Цэнтр правоў чалавека
Нарвежскі PEN
Фундацыя Дамоў правоў чалавека

 

Каб заставацца ў курсе апошніх падзей, калі ласка, наведайце сайт: Institute for Reporters’ Freedom and Safety’s website.

Documents: