Separator

Latest

June 6, 2009

Знясіленага голадам палітвязня вырашана пакінуць за кратамі

Актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Аўтуховіч правядзе ў турме самае малае яшчэ месяц. Палітвязень, што абвясціў бестэрміновую галадоўку амаль два месяцы таму, знаходзіцца ў турэмным шпіталі.

June 3, 2009

Суд над беларускім праваабаронцам

Судовы працэс у справе праваабаронцы Леаніда Свеціка распачнецца 10 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе.

May 28, 2009

Семінар “EP Elections 2009: Local Media – Europe Wide”

3 чэрвеня 2009 года адбудзецца шостае паседжанне Віленскага Медыя Семінару, якое будзе прысвечана ролі новых медыяў ў выбарчай кампаніі ў Еўрапейскі парламент: «Local Media – Europe Wide» .

May 27, 2009

Беларускі прэзідэнт: “Правы чалавека – гэта толькі балбатня!”

Аляксандр Лукашэнка сфармуляваў уласнае стаўленне да дэмакратыі і правоў чалавека.

May 22, 2009

Ліст у падтрымку Леаніда Свеціка

Крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка накіраваная ў суд. Хто і калі будзе судзіць віцебскага праваабаронцу, пакуль што невядома. Аднак той факт, што ў час афіцыйнага следства адно з двох абвінавачванняў са Свеціка знятае, цешыць і дае надзею на справядлівасць разбірання і прысуду. Пра гэта вядзецца гаворка ў лісце Прэзідэнта Беларускага Дому правоў чалавека Барыса Звозскава Старшыні Вярхоўнага Суду РБ Валянціну Сукалу.

May 19, 2009

Беларускі назіральнік: “Нас лучыла павага да закону”

17 траўня Літва выбірала новага прэзідэнта. За хадой выбараў сёлета назіралі і маладыя беларусы – прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

May 19, 2009

Арышты за графіці

“Свабоду палітвязням! Свабоду Аўтуховічу!” – пісаў на сцяне мясакамбіната актывіст апазіцыйнай моладзевай арганізацыі Пётр Рузаў, і быў затрыманы за гэта міліцыяй.

May 18, 2009

Беларуска-літоўскі канцэрт салідарнасці

23 траўня ў Вільні адбудзецца чарговы канцэрт салідарнасці з удзелам беларускіх і літоўскіх бардаў.

May 13, 2009

Дзе?

10 гадоў мінула, як таямніча знік адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Юры Захаранка. Гэтак у Беларусі распачалася цэлая чарада падобных знікненняў вядомых у краіне людзей. Дзе яны і што з імі – дагэтуль невядома. На пытанне: “Дзе?” – улады адказваюць арыштамі і гвалтам.