Separator

Latest

January 16, 2012

У Вільні зноў згадалі пра Плошчу

16 студзеня ў Беларускім Доме правоў чалавека супольна з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Грамадзянскай кампаніяй “Наш Дом” прайшла прэзентацыя кнігі, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і відэа кліпа, прысвечаных удзельнікам Плошчы-2010 – мірнай акцыі пратэсту супраць парушэнняў падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што прайшла ў Беларусі 19 снежня 2010 года.

January 10, 2012

У Камітэт ААН па правах чалавека накіраваная першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію

Чарговая скарга з Беларусі накіравана 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавека. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыласкапію.

January 9, 2012

Конкурс на участие в дистанционном обучении адвокатов/юристов

Объявляется набор для участия в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека. Отбор участников производится на конкурсной основе.

January 8, 2012

Прэзентацыя кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і відэа кліпаў, прысвечаных Плошчы 2010

16 студзеня 2012 г. ў 14.00 Беларускі Дом правоў чалавека (Літва) супольна з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” (Беларусь) і Грамадзянская кампаніяй “Наш Дом” (Беларусь) запрашае на прэзентацыю кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і шэрагу відэа кліпаў, прысвечаных удзельнікам Плошчы-2010 – мірнай акцыі пратэсту ў Беларусі 19 снежня 2010 г. супраць парушэнняў падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мірная дэманстрацыя была жорстка разагнаная міліцыяй, сотні людзей апынуліся за кратамі. Падзеі 19 снежня 2010 года распачалі беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій у Беларусі, якія працягваюцца дагэтуль.

January 4, 2012

У Беларусі з 6 студзеня будуць штрафаваць за парушэнне патрабаванняў інтэрнэт-фільтрацыі

У Беларусі з 6 студзеня ўступаюць у сілу змяненні і дапаўненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, паводле якіх за парушэнні ў Інтэрнэце будуць штрафаваць.

December 26, 2011

Пра смерць бацькі Бяляцкі даведаўся ў дзень пахавання

24 снежня на 84 годзе жыцця памёр Бяляцкі Віктар Усцінавіч, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Перад гэтым жонка Алеся Наталля Пінчук прыклала ўсе намаганні для таго, каб сустрэча сына і хворага бацькі была дазволеная. Аднак сустрэцца з бацькам Бяляцкі так і не паспеў.Спачатку праваабаронцу не дазволілі прысутнічаць і на пахаванні, але потым пад канвоем прывезлі развітацца.

December 20, 2011

19 снежня – год пасля выбараў

19 снежня ў Мінску прайшла акцыя памяці пра жорсткі разгон мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сёлетняя акцыя таксама скончылася жорсткімі затрыманнямі і арыштамі.

December 15, 2011

Алесь Бяляцкі – праваабаронца года

13 снежня у Мінску ўручылі традыцыйную прэмію за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека, лаўрэатамі якой сталі пяць чалавек. Лепшым праваабаронцам года адзінагалосна прызнаны Алесь Бяляцкі.

December 9, 2011

У Адміністрацыі прэзідэнта не прынялі подпісы за адмену смяротнага пакарання

9 снежня беларускія і замежныя праваабаронцы спрабавалі перадаць у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі скрынкі, у якіх знаходзяцца 165 тысяч подпісаў грамадзянаў 30 краін свету. Гэтыя людзі заклікаюць кіраўніка Беларусі скасаваць смяротнае пакаранне альбо ўвесці мараторый на яго выкананне. Але прыняць гэтыя подпісы ў адміністрацыі адмовіліся.