Latest
У Беларусі будзе новы палітвязень?
У пачатку жніўня праваабаронцы паведамілі аб затрыманым і змешчаным пад варту мужчыне, якога вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае неадкладна расследаваць забойства журналіста Паўла Шарамета
Журналіст Павел Шарамет быў забіты ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля ў Кіеве 20 ліпеня 2016 г. Яго забойства звярнула ўвагу грамадства на тое, у якой складанай сітуацыі працуюць журналісты.
Напярэдадні парламенцкіх выбараў назіральнікі прапануюць стварыць беларускамоўную версію сайта ЦВК
Зварот ад імя “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” адзін з каардынатараў кампаніі даслаў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай 6 ліпеня. Гэты антыдыскрымінацыйны крок асабліва важны, паколькі суб’екты выбарчага працэсу актыўна карыстаюцца беларускай мовай, лічыць аўтар звароту Валянцін Стэфановіч.
Belarusian human rights defenders in Chernihiv to start fourth cycle of BISH education programme
The “Bring International Standards Home” (BISH) project celebrated its 10th anniversary with the start of the new academic training cycle for Belarusian human rights defenders in Belarus, from June 3–10 at the Educational Human Rights House Chernihiv. BISH is a project within Human Rights House Foundation’s International Law in Advocacy (ILIA) program.
Заява Беларускага дома правоў чалавека з нагоды трагічнай смерці Паўла Шарамета
Сёння, 20 чэрвеня, аўтамабіль, у якім ехаў вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет, быў падарваны ў Кіеве. Беларускі ДПЧ глыбока смуткуе з прычыны гібелі Паўла Шарамета і выказвае спачуванні блізкім.
Amnesty International апублікавала даклад пра праслухоўванне тэлефонаў беларускіх актывістаў
7 ліпеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прадставіла даклад пад назвай «Дастаткова ўсведамляць, што яно ёсць: грамадзянская супольнасць, сакрэтнасць і сачэнне ў Беларусі». Паводле дакладу,беларускія ўлады выкарыстоўваюць тэлефонныя сеткі некаторых найбуйнейшых тэлекамунікацыйных кампаній для падаўлення свабоды слова і іншадумства, а ў незаконным сачэнні ім дапамагаюць аўстрыйскія, турэцкія і іншыя тэлекамунікацыйныя кампаніі.
Open debate with UN Secretary General Candidates
On the 12 of July at the UN, high-level representatives from States, civil society and the private sector discussed the human rights situation in the world. There was also a first televised live debate with the candidates for Secretary General at the United Nations, which was open for questions from the public.
Новая рэзалюцыя ААН – крытычнае становішча ў галіне правоў чалавека ў краіне застаецца
Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый нагадаў міжнароднай супольнасці аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прыняўшы сёння рэзалюцыю, якая асвятляе шырокі спектр парушэнняў правоў чалавека ў гэтай краіне.
Праваабаронцы бачаць неабходнасць у незалежным аналізе тэкстаў блогера Jhon Silver
Праваабаронцы не выключаюць палітычны матыў пераследу блогера, але для ацэнкі дадзенай крымінальнай справы маюць патрэбу ў экспертызе яго тэкстаў. Аднак на дадзены момант празрыстай сітуацыю назваць вельмі складана.