Separator

Latest

May 12, 2009

У беларускай турме памірае палітвязень

Стан здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча рэзка пагоршыўся і набліжаецца да крытычнага. Да галадоўкі палітвязня далучыліся яшчэ 29 чалавек.

May 10, 2009

Што дазволена мужчыну, жанчыне – не?

Нягледзячы на фармальную роўнасць палоў, беларускія ўлады не расцэньваюць жанчын як роўных удзельніц палітычнага працэсу. Цікавыя факты пра гендэрныя адносіны і планы перадачы ўлады ў Беларусі ад бацькі сыну разглядаліся ў хадзе дыскусіі за круглым сталом у віленскім Доме правоў чалавека.

May 5, 2009

Літва і Беларусь: палітыкі нармалізацыі. Адкрытая дыскусія

У межах адкрытай дыскусіі выступяць маладыя акадэмікі і актывісты з Літвы (Дайва Рапечкайце, Ніда Васіляускайце, Кароліс Клімка) і Беларусі (Яўгенія Іванова, Аляксей Крывалап, Алена Мінчэня, Зміцер Герыловіч), якія паспрабуюць асэнсаваць парадоксы беларускай улады, правілы (дзяржаўнага) клопату ў Беларусі, эфекты “натуральнай” канцэпцыі літоўскай сям’і, паняцце “правільнага” грамадзянства ў Літве.

April 28, 2009

Беларуская ўлада не хоча праўды пра Чарнобыль

Дзяржава, якая найбольш пацярпела ад найстрашнейшай атамнай катастрофы ХХ ст., плануе пабудову ўласнай АЭС. Пратэстоўцаў супраць непразрыстых планаў ураду – прымушаюць змоўкнуць.

April 24, 2009

“Наша Вясна” ізноў без рэгістрацыі

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі. “Калі дзяржава не гатовая, не хоча ці не можа рэгістраваць праваабарончыя арганізацыі, то гэта застаецца праблемай самой дзяржавы,” – каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

April 18, 2009

Палітвязні ў Беларусі не пераводзяцца

З-за кратаў выйшаў маладзёвы актывіст Арцём Дубскі. Аднак у турме па-ранейшаму застаюцца лідэры індывідуальных прадпрымальнікаў з Ваўкавыску. Адзін з іх – Мікалай Аўтуховіч – абвясціў галадоўку.

April 15, 2009

Беларусь не хоча “Вясны” насуперак Камітэту ААН

Дзяржава не збіраецца падпарадкоўвацца абавязку наноў зарэгістраваць добра вядомую праваабарончую арганізацыю. МЗС Беларусі не лічыць пастановы Камітэта ААН абавязковымі для выканання.

April 11, 2009

Праваабаронцы распрацуюць беларускі антырэпрэсійны закон

Законапраект аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсіяў прыдасца Беларусі не толькі пасля палітычных зменаў. На думку ўдзельнікаў круглага стала, што прайшоў 10-11 красавіка на базе Дома правоў чалавека ў Вільні, такі дакумент ужо цяпер можа паспрыяць паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

April 10, 2009

Адбор у місію па назіранні за выбарамі

When: Monday, 20. April 2009 To: Monday, 20. April 2009 Host: JuBIC, SILC, ЕГУ, ДПЧ Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (БДПЧВ) абвяшчаюць аб адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі. Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму […]