Separator

Latest

August 2, 2009

Пікетаваць не даюць і абаронцам жывёл

Улады забаранілі пікет, які планавалася правесці на вуліцы Гурскага каля дзяржпрадпрыемства “Фаўна гораду” – пункту адлову і часовага ўтрымання бяздомных жывёл. Арганізатары мелі на мэце звярнуць увагу грамадскасці на праблемы бяздомных жывёл і антыгуманнага стаўлення да іх. У рэалізацыі права на мірныя сходы абаронцам бяздомных жывёл Менгарвыканкам адмаўляе ўжо другі раз.

July 27, 2009

Адмова ў рэгістрацыі БХД: Вярхоўны суд падтрымаў пазіцыю Мін’юсту

Вярхоўны суд пакінуў скаргу заснавальнікаў партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі без здавальнення. Прадстаўнікі аргкамітэту БХД даводзілі суду пра палітычную матываванасць рашэння Мін’юсту. Аднак Вярхоўны суд палічыў адмову ў рэгістрацыі БХД законнай.

July 27, 2009

Касацыйныя скаргі дэмакратычных актывістаў не здаволеныя абласным судом

Касацыйныя скаргі пяці актывістаў Аб’яднаных дэмакратычных сіл Гомельскай вобласці: Пятра Кузняцова, Уладзіміра Кацоры, Юрася Захаранкі, Анатоля Паплаўнага і Васіля Палякова, пададзеныя ў Гомельскі абласны суд у сувязі з пакараннем за ўдзел у праведзенай 7 мая гэтага года акцыі памяці гвалтоўна зніклага былога міністра ўнутраных спраў генерала Юрыя Захаранкі, былі адхіленыя 22 ліпеня.

July 22, 2009

Еўразвяз аб (не)выкананні ў Беларусі асноўных свабодаў

16 ліпеня на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ Еўрапейскім Звязам (ЕЗ) была зробленая заява па сітуацыі ў Беларусі. ЕЗ асудзіў рэжым у Беларусі адносна невыканання такіх фундаментальных свабодаў, як свабода слова і свабода асацыяцыяў.

July 20, 2009

Беларускія праваабаронцы вучацца прымяняць міжнароднае права ў сваёй дзейнасці

У маі-чэрвені гэтага года адбыліся два семінары другога этапу праграмы для беларускіх адвакатаў і праваабаронцаў “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці”. Арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемстваў займаліся вырашэннем пытанняў па паляпшэнні праваабарончай дзейнасці і абмяркоўвалі магчымыя шляхі выкарыстання міжнародна-прававых механізмаў абароны правоў чалавека ў нацыянальнай практыцы.

July 18, 2009

Новы наступ на свабоду слова ў Беларусі

У мінулыя дні ў Беларусі зафіксаваны цэлы шэраг захадаў, якія абагульнена можна назваць парушэннем свабоды слова, гарантаванай разнастайнымі міжнароднымі пагадненнямі і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – папярэджанні, звязаныя з ажыццяўленнем “незаконнай” журналісцкай дзейнасці, а таксама адмова ў прадастаўленні інфармацыі недзяржаўным СМІ па ідэалагічных прычынах.

July 16, 2009

Праваабаронцу Леаніду Свеціку вынеслі прысуд – велізарны штраф

Суддзя Віцебскага абласнога суду прызнала яго вінаватым у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці».

July 13, 2009

Сетка ДПЧ выступіла супраць зняволення Арцёма Дубскага

13 ліпеня сябры міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна вызваліць моладзевага актывіста Арцёма Дубскага.

July 9, 2009

Меркаванне праваабаронцаў: Арцём Дубскі – новы беларускі палітвязень

7 ліпеня 2009 года актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі быў прыгавораны судом Асіповіцкага раёна да 1 году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Ён быў узяты пад варту адразу пасля абвяшчэння прысуду. У сувязі з гэтай падзеяй беларускія праваабаронцы ў чарговы раз выказалі занепакоенасць тым, што за ўдзел у мірных акцыях у Беларусі людзі трапляюць у турму.