Separator

Latest

February 25, 2010

Стартавала адукацыйная праграма: міжнародным стандартам юрысты будуць вучыцца на месцах

У беларускім Доме правоў чалавека з 19 па 21 лютага прайшоў усталёвачны семінар у межах адукацыйнай праграмы “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека” . 26 удзельнікаў з Беларусі цягам трох дзён, акрамя асноўнага занятку – навучання ў галіне правоў чалавека, – знаёміліся адзін з адным, а таксама асвойвалі прынцыпы дыстанцыйнага навучання, якім ім давядзецца карыстацца бліжэйшы год.

February 24, 2010

Презентация доклада о ситуации с правами человека в Беларуси

4 марта 2010 года в Доме прав человека пройдет презентация доклада о текущей ситуации с правами человека в Беларуси. Доклад подготовлен белорусскими правозащитниками для процедуры универсального периодического обзора Беларуси в рамках Совета ООН по правам человека.

February 20, 2010

Дыялог праваабаронцы- сілавікі так і не адбыўся

Група прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый Беларусі 19 лютага накіравала шэрагу кіраўнікоў сілавых структур лісты з заклікам да перамоваў з праваабаронцамі. Тэмай для абмеркавання павінны стаць свабода сходаў і забеспячэнне правапарадку пры іх правядзенні, у тым ліку перашкоды дзейнасці СМІ пры ажыццяўленні імі сваіх прафесійных абавязкаў на вулічных акцыях.

February 19, 2010

Два дні з жыцця незалежных журналістаў

16 і 17 лютага для незалежных беларускіх журналістаў адзначыліся як дні гвалту і ціску. Адразу дзве прадстаўніцы апазіцыйных СМІ былі падвержаныя жорсткай і неправамернай дзейнасці з боку беларускіх уладаў: 16 лютага на тры гадзіны была затрыманая Юлія Дарашкевіч, фотакарэспандэнт газеты “Наша Ніва”, а наступным днём журналістка “Народнай волі” Марына Коктыш зазнала ператрус на працоўным месцы.

February 15, 2010

Акцыя любові не абышлася без міліцыі

14 лютага пры правядзенні традыцыйнай акцыі, прысвечанай да дня закаханых, у Мінску было затрымана ад 20 да 30 чалавек, а сама акцыя – жорстка разагнаная. Такім чынам, актывістам моладзевай арганізацыі “Малады фронт” давялося святкаваць Дзень святога Валянціна ў аддзяленнях міліцыі.

February 6, 2010

Грамадская дзейнасць – несумяшчальная з працай?

Свабода аб’яднанняў – толькі на паперы. Нягледзячы на абяцанні ўладаў, артыкул 193.1 КК Беларусі па-ранейшаму прадугледжвае пазбаўленне волі да двух гадоў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Але і сяброўства ў зарэгістраванай НГА таксама пагражае непрыемнасцямі, кшталту звальнення з працы, як для сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў.

February 5, 2010

Інтэрнэт без свабоды

1 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўводзіць цэнзуру ў Інтэрнэце. Закон пачне дзейнічаць з 1 ліпеня. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” заявіла, што пасля прыняцця такога закону, беларускія ўлады трапляюць у спіс так званых “ворагаў Інтэрнэту”, становяцца ў адзін шэраг з Кітаем, Паўночнай Карэяй, Бірмай.

January 30, 2010

Рэлігія і зброя: ці ёсць кампраміс?

29 студзеня пачаліся судовыя разбіральніцтвы па справе Івана Міхайлава, які па рэлігійных прычынах адмовіўся несці службу ў беларускім войску. Шэрагам еўрапейскіх грамадскіх і праваабарончых арганізацыяў быў падпісаны адкрыты ліст да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку Івана Міхайлава і іншых, якія пераследуюцца за адмову ісці ў войска і браць у рукі зброю з-за рэлігійных перакананняў.

January 25, 2010

Беларуска-літоўска-скандынаўская місія ва Украіне

17 студзеня адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Украіны. 13-20 студзеня ў рамках праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” прадстаўнікі студэнцтва і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама Літвы, Швецыі і Нарвегіі – звыш 50 чалавек – наведалі Адэскую, Данецкую, Кіеўскую і Львоўскую вобласці, каб на ўласныя вочы “подивитися” на кампанію па выбарах кіраўніка суседняй дзяржавы.