Latest
Зварот аб арыштах праваабаронцаў
Сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека і іншых праваабарончых арганізацый занепакоеныя паведамленнямі аб арыштах вядомых беларускіх праваабаронцаў, сябраў арганізацыі “Вясна”. Арышты з’яўляюцца новым інструментам запалохвання праваабаронцаў, якія адкрыта выказваюць пазіцыю непрымання смяротнага пакарання ў Беларусі, і прыцягваюць да праблемы ўвагу міжнароднай супольнасці.
У Мінску арыштаваныя праваабаронцы
23 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя праваабаронцы, што ладзілі акцыю супраць прымянення смяротнага пакарання ў краіне. Пасля затрымання супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, яны былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі, дзе будуць чакаць суда па артыкуле 23.34 КаАП – “парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў”. Ноч да суду праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсцік правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
“Смерць напярэдадні вясны”
17 сакавіка ў беларускім Доме правоў чалавека прайшоў паказ дакументальнай стужкі, прысвечанай гадавіне смерці Яны Паляковай, беларускай праваабаронцы. У прадстаўленым фільме, акрамя трагічнай гісторыі самагубства маладой жанчыны, яго аўтар задаецца больш шырокім пытаннем: хто такія беларускія праваабаронцы і з якімі праблемамі яны сутыкаюцца, працуючы на Беларусі?
Дзень ператрусаў для незалежных СМІ
16 лютага у другой палове дня адзін за адным прашлі ператрусы у кватэрах незалежных журналістаў, а таксама на офісах недзяржаўных СМІ. У журналістаў былі адабраныя працоўныя матэрыялы, носьбіты інфармацыі і кампутары. А журналістка сайта “Хартыя-97” нават атрымала па твары – ад супрацоўніка міліцыі.
10 способов превращения информации в действие: показ фильма и дискуссия
Если ты хочешь организовать информационную кампанию, если хочешь научиться чётко формулировать свой запрос в Интернете, если хочешь научиться чему-либо у других, то этот фильм для тебя!
Беларусь робіць першыя крокі да адмены смяротнай кары
Меркаванне ЕС і Рады Еўропы пра скасаванне смяротнага пакарання ў Беларусі не будзе вырашальнае. Пра гэта заявіў 3 сакавіка 2010 года кіраўнік парламенцкай працоўнай групы па абмеркаванні праблематыкі смяротнай кары Мікалай Самасейка. У той жа час, змена рыторыкі афіцыйнай Беларусі ў дачыненні да вышэйшай меры пакарання – відавочная.
Паказ фільма: Забойства напярэдадні вясны
Беларускі Дом правоў чалавека і Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) ладзяць паказ новай стужкі і сустрэчу з рэжысёрам Вольгай Нікалайчык.
Правы чалавека ў Беларусі: меркаванне праваабаронцаў
4 сакавіка у віленскім Доме правоў чалавека беларускія праваабаронцы прэзентавалі сваё бачанне сітуацыі з правамі чалавека сучаснай Беларусі. Аформленае на дзесяці старонках тэксту, яно будзе ўлічвацца падчас працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду (УПА), якую Беларусь, як сябра ААН, будзе праходзіць у траўні цякучага года. У залі прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў, журналісты і ўсе цікаўныя.
Пратэстанцкая царква – вораг экалогіі?
Пратэстанцкая царква “Новае жыццё” па пазове камітэта аховы прыроды Мінгарвыканкама 26 лютага была аштрафаваная на 263 мільёна рублёў (гэта амаль 100.000 даляраў). Падстава для вынясення судовага рашэння – нібыта нанесеная царквой шкода навакольнаму асяроддзю. Вернікі не сумняюцца, што прысуд у выглядзе такой вялікай сумы – чарговая спроба ціску на пратэстанцкую абшчыну, супрацьстаянне з уладамі якой працягваецца ні многа ні мала – больш за 7 год.