Latest
Белорусские адвокаты/юристы приглашаются подавать заявки на участие в обучающей программе
Секретариат Международной сети домов прав человека – Фонд домов прав человека – начинает набор белорусских адвокатов/юристов в группу по изучению международного права прав человека в рамках программы “Международное право в правозащитной деятельности”.
Назіранне за беларускімі выбарамі: уласны погляд на звыклыя рэчы
“У Беларусі выбараў няма”, – да такой высновы прыходзяць незалежныя назіральнікі. Уражаннямі ад назірання за выбарамі ў мясцовыя саветы, што прайшлі ў Беларусі 25 красавіка, дзеліцца ўдзельнік праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”, журналіст Алесь Герасіменка. Праект ладзіцца Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, Аб’яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятыў (JuBIC), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (SILC).
“Выбары” ў Беларусі так і не ператварыліся ў Выбары
У нядзелю, 25 красавіка Беларусь абірала новых прадстаўнікоў у мясцовыя саветы. Улады традыцыйна ў дзень выбараў паспрабавалі імітаваць атмасферу ўсенароднага нацыянальнага свята. Шкада толькі, што права абіраць і быць абраным да гэтай пары застаецца ў Беларускай Канстытуцыі толькі на паперы.
Ператрусы, канфіскацыі, допыты журналістаў – законныя?
Афіцыйная ўлада Беларусі чарговы раз паказала сваё стаўленне да незалежнай прэсы. Па меркаванні пракуратуры, ператрусы, допыты і канфіскацыя працоўных матэрыялаў не з’яўляюцца парушэннем закона. Прынамсі, такі адказ сябры асцыяцыі журналістаў атрымалі на свой зварот, прымеркаваны да нядаўняй серыі ператрусаў незалежных журналістаў.
Міжнародная супольнасць абураная смяротнымі пакараннямі ў Беларусі
14 красавіка сябры Сеткі дамоў правоў чалавека, а таксама шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый прынялі зварот у сувязі з стаўшым вядомым фактам смяротнага пакарання двух грамадзянаў Беларусі. Падпісанты выказваюць абурэнне як самім фактам чарговага прымянення вышэйшай меры пакарання, так і ігнараваннем Беларусі яе міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека. Заява накіраваная дзвюм вышэйшым асобам краіны – прэзідэнту і прэм’ер-міністру
Зварот аб смяротным пакаранні двух грамадзян Рэспублікі Беларусь
14 красавіка сябры Сеткі дамоў правоў чалавека, а таксама шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый прынялі зварот у сувязі з стаўшым вядомым фактам смяротнага пакарання двух грамадзянаў Беларусі – Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука. Падпісанты выказваюць абуранасць як самім фактам чарговага прымянення вышэйшай меры пакарання, так і ігнараваннем Беларусі яе міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека.
Моладзь і ветэраны пікетуюць рэдакцыю незалежнай газеты
14 красавіка каля рэдакцыі незалежнай газеты “Народная Воля” сабралася невялікая група людзей з плакатамі і транспарантамі ў руках. Сярод пікетоўцаў былі ветэраны Вялікай Айчыннай выйны, а таксама актывісты праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ. Пад вокнамі рэдакцыі выдання іх аб’яднала тэма вайны, якая, на іх погляд, асвятляецца ў газеце непраўдзіва.
10 тактык абараніць свае правы
26 сакавіка ў беларускім Доме правоў чалавека прайшла прэзентацыя незалежнага фільму “10 тактык зрабіць інфармацыю дзеяннем”. Сабраныя ў невялікай стужцы гісторыі з’яўляюцца свайго кшталту квінтэсэнцыяй досведу праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў па ўсім свеце, і маюць на мэце пашырэнне актыўнасці ў барацьбе за свае правы, карыстаючыся новымі медыя.
Еўрапейскія праваабарончыя арганізацыі асуджаюць пераслед беларускіх праваабаронцаў
25 сакавіка праваабарончыя арганізацыі Civil Rights Defenders (Швецыя), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), Фундацыя Дамоў правоў чалавека (Нарвегія) і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт накіравалі заяву пратэсту прэзідэнту Беларусі, з асуджэннем пераследу праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыны Тоўсцік.