Latest
Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выказваюць агульную пазіцыю па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
ААН рэагуе на разгон дэманстрацый у Беларусі: Мандат Спецдакладчыка адноўлены
Савет па правах чалавека ААН (СПЧ) адказаў на нядаўні разгон мірных пратэстаў беларускімі ўладамі, а таксама на шматлікія праблемы, пра наяўнасць якіх паведамлялі Фонд Дамоў правоў чалавека (ФДПЧ) і яго партнёры, прыняўшы больш моцную Рэзалюцыю па Беларусі, за якую прагаласавала больш пераважваючая большасць у параўнанні з 2016 годам. Рэзалюцыя працягнула мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі яшчэ на адзін год.
Эксперт ААН заклікае захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
14 чэрвеня Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сесіі Савета па правах чалавека ААН .
У сувязі з інфармацыяй пра катаванні ў СІЗА КДБ праваабаронцы звярнуліся да ўладаў
Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.
Беларускія праваабаронцы заклікалі Савет па правах чалавека ААН працягнуць мандат спецдакладчыка
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч і дырэктарка Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Ганна Герасімава з 30 траўня па 1 чэрвеня сустракаліся з прадстаўніцтвамі розных краінаў-сябраў Савета па правах чалавека ААН у Жэневе, каб праінфармаваць іх пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Алесь Бяляцкі звярнуўся ў пракуратуру з нагоды магчымых катаванняў у СІЗА КДБ
24 траўня стала вядома пра падаўжэнне абранай меры стрымання ў дачыненні да некалькіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, а таксама ўсё часцей з’яўляюцца паведамленні аб магчымым выкарыстанні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў якасці абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання ў СІЗА КДБ і МУС.
Беларускія журналісты заклікаюць агучыць інфармацыю па “справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася ў Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру і КДБ з патрабаваннем арганізаваць прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў усяго спектру сродкаў масавай інфармацыі і падаць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання “справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” .
Vacancy at the Belarusian HRH: Program development and fundraising officer
When: Wednesday, 10. May 2017 To: Saturday, 10. June 2017 Contact: (
У Беларусі прыведзены ў выкананне першы прысуд за 2017 год
Прадстаўнікам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” стала вядома аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава. Ягоная маці атрымала адпаведнае паведамленне з Гомельскага абласнога суда. Гэта першы пакараны ў рэспубліцы ў 2017 годзе.