Праект дзейнічае, каб абарона правоў чалавека ў Беларусі адбывалася больш якасна, і каб узмацняўся патэнцыял арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць і прасоўваюць правы чалавека. Мэта дасягаецца праз падвышэнне прафесійнай кваліфікацыі праваабаронцаў, у тым ліку адвакатаў і юрыстаў няўрадавых арганізацый.
Часткай ILIA-By з’яўляецца праект “Міжнародные стандарты – у нацыянальную практыку (анг. Brings International Standards Home, скарочана BISH).
ILIA пачыналася як праграма Сеткі дамоў правоў чалавека, у якой удзельнічалі Дамы правоў чалавека і партнёрскія арганізацыі з Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны.
З 2017 года міжнародная частка ILIA трансфармавалася з праграмы ў агульную праграмную абалонку для супольнай дзейнасці краін-удзельніц, якая складаецца з адукацыі ў сферы правоў чалавека для адвакатаў і праваабаронцаў, а таксама арганізацыю пасля-адукацыйных мерапрыемстваў. ILIA-By ўваходзіць у IILIA як яе частка.