Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.

За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.

Арганізацыямі су-заснавальніцамі прэміі з’яўляюцца Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, Камітэт “Салідарнасць”, Праваабарончы альянс, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Прававая дапамога насельніцтву, Прававая ініцыятыва, Цэнтр прававой трансфармацыі.

Лаўрэаты прэміі ад праваабарончай супольнасці мінулых гадоў:

2019 год: Леанід Судаленка, Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы; (праваабаронца года); Ганна Соўсь, Радыё Свабода (журналіст года); кампанія “Супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце” (Раман Кісляк і інш.) (праваабарончая кампанія/ініцыятыва года).

2018 год: Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі; Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, Незалежны прафсаюз РЭП (праваабаронца года); Ірына Леўшына, БелаПАН (журналіст года); кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання (Андрэй Палуда, Паліна Сцепаненка і інш.) (праваабарончая кампанія/ініцыятыва года).

2017 год: Раіса Міхайлоўская, Беларускі дакументацыйны цэнтр (праваабаронца года); Галіна Абакунчык, Радыё Свабода (журналіст года); кампанія By_Help (Юлія Дарашкевіч, Аляксей Лявончык, Андрэй Стрыжак) (праваабарончая кампанія/ініцыятыва года).

2016 год: Сяргей Драздоўскі, Офіс па правах людзей з інваліднасцю (праваабаронца года); Адар’я Гуштын ды Зміцер Дрозд (журналісты года), Інтэрнэт-часопіс “Імёны” (лепшая праваабарончая ініцыятыва).

2015 год: Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна” (праваабаронца года); Зміцер Лукашук, Еўрапейскае радыё для Беларусі (журналіст года); Валеры Шчукін (асоба года).

2014 год: Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend (праваабаронца года); Алена Панкратава, аўтарка цыкла перадач «Свабода ў турмах», ды сайт “Вясны” (журналіст года); Людміла Казак (адвакат года).

2013 год: Андрэй Бандарэнка, “Платформа” (праваабаронца года); журналісты, якія робяць праграму “Маю права” на тэлеканале “Белсат” (журналісты года); Гары Паганяйла, Беларускі Хельсінкскі камітэт (адвакат года).

2012 год: Любоў Кавалёва (праваабаронца года); Анджэй Пачобут, “Gazeta Wyborcza” (журналіст года); Аліна Шостак і Альвіна Дрыго (адвакаты года).

2011 год: Алесь Бяляцкі, “Вясна” (праваабаронца года); фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін (журналісты года); Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна (адвакаты года).

2009 год: Раман Кісляк (праваабаронца года); Алег Груздзіловіч, “Радыё Свабода” (журналіст года); Павал Сапелка (адвакат года).

2008 год: Барыс Звозскаў, Прававая ініцыятыва (праваабаронца года); Сямён Печанко, “Наша Ніва” (журналіст года); Тамара Сідарэнка (адвакат года).

ПАЛАЖЭННЕ аб вылучэнні на прэмію ад беларускай праваабарончай супольнасці.

Спасылкі па тэме:

У Мінску прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай праваабарончай прэміі (2017)

У Мінску прайшло ўручэнне прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці (2016)

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі абралі лепшых(2015)

Маці расстралянага – праваабаронца года ў Беларусі (2012)

Алесь Бяляцкі – праваабаронца года (2011)

Уручаная прэмія “Праваабарончага альянсу” у галіне правоў чалавека (2009)

Праваабаронцы вызначылі ляўрэатаў (2008)