When: Wednesday, 1. June 2016
To: Thursday, 30. June 2016
Host: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава
Задачы, на рашэнне якіх могуць быць накіраваны міні-праекты:
1) правядзенне сесій стратэгічнага планавання з мэтай стварэння стратэгічнага плана арганізацыі ці ініцыятывы;
2) прыцягненне знешніх экспертаў для аказання дапамогі ў правядзенні сесій стратэгічнага планавання і стварэнні стратэгічных планаў;
3) узмацненне ўнутраных магчымасцяў арганізацыі і арганізацыйнае развіццё;
4) рэалізацыя стратэгічных планаў.
Удзел у конкурсе могуць прымаць беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы (зарэгістраваныя або незарэгістраваныя).
Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.
Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам і задачам дадзенага конкурсу.
Тэрмін правядзення праекта: да 6 месяцаў. Пачатак праекта з 1 верасня 2016 года.
Пры разглядзе заявак будуць ўлічвацца:
• наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекта;
• ўстойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
• рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту.
Сума фінансавання міні-праекта – ад 2 000 да 4 000 еўра. Сродкі, якія прадстаўляюцца на рэалізацыю міні-праектаў, не могуць выкарыстоўвацца:
• на закупку абсталявання, рухомай або нерухомай маёмасці;
• на ажыццяўленне дзейнасці, не звязанай з прадстаўленым на конкурс праектам;
• вядзенне камерцыйнай або палітычнай дзейнасці;
• на аказанне гуманітарнай і / або сацыяльнай дапамогі асобным асобам;
• на аплату лячэння, адукацыі, адпачынку.
Аб’ём выдаткаў на зарплаты наёмных супрацоўнікаў не павінен перавышаць 40% бюджэту міні-праекта.
Фінансаванне можа падавацца як для новага, асобнага праекта, так і для часткі ўжо існуючага праекта. Вітаецца наяўнасць са-фінансавання з іншых крыніц.
У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:
1) Прапанаваную запоўненую заяўку (файл прымацаваны з правага боку);
2) Прапанаваны дэталёвы бюджэт (файл прымацаваны з правага боку).
Будуць разгледжаны толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць форме i iншым умовам конкурсу.
Конкурсную прапанову неабходна выслаць на электронную пошту shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 30 чэрвеня 2016 года з пазнакай “Заяўка на конкурс па стратэгічным планаванні”.
Конкурсная прапанова можа быць пададзена на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.
Вынікі конкурсу будуць паведамленыя да 31 ліпеня 2016 года.
З пераможцамі конкурсу будуць заключаны грантавыя пагадненні да 1 верасня 2016 года. Пагадненнем будзе вызначаны парадак і тэрміны фінансавання, пры гэтым першы транш у пачатку рэалізацыі складзе 80%, другі транш пасля заканчэння праекта і здачы справаздачнасці – 20%.
Калі ў Вас ўзнікла неабходнасць у тлумачэнні або ўдакладненні якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задач і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org.
Documents: