20 лютага 2019 года спаўняецца пяць гадоў ад пачатку ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ва Украіне. Менавіта 20 лютага 2014 года, у дзень самага вялікага кровапраліцця на Еўрамайдане ў Кіеве, расійскія войскі пачалі акупацыю Крыма. На паўвостраве з’явіліся грузавікі без нумароў і ўзброеныя вайскоўцы РФ без апазнавальных знакаў.

За пяць гадоў акупацыі Крым ператварыўся ў «шэрую зону» – тэрыторыю, да якой не могуць атрымаць доступ міжнародныя арганізацыі з мандатам па абароне правоў чалавека (ААН, АБСЕ, Савет Еўропы). Генеральная Асамблея ААН прыняла некалькі рэзалюцый з заклікам да належнага і бесперашкоднага доступу на акупаваны паўвостраў, але з году ў год «сцяна» вакол Крыма становіцца ўсё вышэй.

У сувязі з вострай неабходнасцю міжнароднай прысутнасці ў Крыме ў верасні 2018 года місія з прадстаўнікоў трох Дамоў правоў чалавека – Азербайджана, Беларусі і Украіны – наведала акупаваны паўвостраў і змагла сабраць інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ад саміх крымчан. У фокусе ўвагі місіі былі праблемы свабоды выказвання меркавання, свабоды сходаў і асацыяцый, а таксама становішча праваабаронцаў. У ходзе прэзентацыі будзе прадстаўлена справаздача місіі і абмеркавана сітуацыя з правамі чалавека ў Крыме.

Удзельнікі:
Таццяна Пячончык, кіраўнік Цэнтра інфармацыі аб правах чалавека (Украіна)
Кірыл Якімаў, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Адукацыйнага Дома правоў чалавека (Чарнігаў, Украіна);
Алег Мацкевіч, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Беларускага Дома правоў чалавека імя Б.Звозскава;
Мэцью Джоунс (Matthew Jones), супрацоўнік па міжнароднай адвакацыі Фонда Дамоў правоў чалавека (Швейцарыя, Жэнева)

Мадэратар – Таццяна Равяка, член місіі ў Крыме, прадстаўнік Беларускага Дома правоў чалавека імя Б.Звозскава;

Да ўдзелу ў прэзентацыі запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, няўрадавых арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый.

Мовы сустрэчы: руская, з сінхронным перакладам на англійскую.

Пацвердзіць свой удзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можа па адрасе: events.belarus@humanrightshouse.

***

Місія ў Крым была арганізавана Цэнтрам інфармацыі аб правах чалавека Украіны пры падтрымцы Фонда Дамоў правоў чалавека (Осла, Нарвегія) і арганізацыі «Чалавек у нядолі» (Прага, Чэшская Рэспубліка). Прэзентацыі дакладу па выніках візіту адбыліся ў Кіеве, Берліне, Тбілісі, Жэневе, Страсбургу.