Прэвентыўныя затрыманні

“Акцыя любові” – традыцыйнае штогадовае святкаванне для удзельнікаў і сябраў “Маладога фронту”. Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі выходзяць на вуліцы, плошчы, каб павіншаваць людзей са святам, дорачы ім прыемныя дробязі і спяваючы песні. Негвалтоўныя акцыі, прысвечаныя да святкавання дня святога Валенціна, штогод праходзілі у сталіціы і іншых гарадах Беларусі.

Традыцыйная акцыя павінна была прайсці ў гэтым годзе ў Мінску. Але ж а 18 гадзіне, калі апазіцыянеры сталі збірацца на плошчы Свабоды ў Мінску, там ужо знаходзіліся дзесяткі супрацоўнікаў АМАПу, а непадалёку стаяў падрыхтаваны  спецтранстпарт.

Затрымліваць удзельнікаў акцыі пачалі яшчэ загадзя. У прыватнасці, паведамляецца, што за гадзіну да пачатку акцыі у розных месцах сталіцы былі затрыманыя актывісты Маладога фронту і іншых арганізацый:  лідэр «Моладзі БНФ» Андрэй Крэчка, актывісты арганізацыі Павал Чудук, Антон Койпіш, а таксама сябра партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Кобрусеў. Яны раздавалі мінакам віншавальныя «валянцінкі».

 Жорсткі разгон акцыі

Але сапраўдны жорсткі разгон негвалтоўнай акцыі пачаўся а 18 гадзіне на плошчы Свабоды. Актывісты Мвладога фронту толькі паспелі дастаць расцяжкі і транспаранты з надпісамі “Акцыя любові” і “Малады фронт”, як тут жа былі зацягнутыя ў аўтазакі. Пачаліся арышты. Шмат актывістаў былі збітыя падчас затрымання, АМАП прымяняў сілу.

Аднак намеснік старшыні “Маладога Фронта” Іван Шыла паспеў уручыць статуэтку – узнагароду маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь”. Прэмія дасталася лідэру моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя Дэмакраты” Міхаілу Пашкевічу. Пашкевіч быў адзначаны узнагародай за правядзенне кампаніі, прысвечанай альтэрнатыўнай вайсковай службе ў Беларусі. Наагул жа, гэтыя прэміі арганізацыя “Малады фронт” планавала ўручыць у мінскім гатэлі “Crowne Plaza”. Але потым маладафронтаўцам патэлефанавалі з гатэля і сказалі, што дамова скасаваная. Таму ўнутры арганізацыі было вырашана  вярнуцца да фармату вулічнай акцыі.

Тым часам акцыя працягвалася не гледзячы на затрыманні. Моладзевыя актывісты, у якіх атрымалася пазбегнуць затрымання, пайшлі да Кафедральнага сабору, скандуючы «Жыве Беларусь!» і спяваючы песні.  Аднак на іх таксама накінуліся амапаўцы і запіхнулі ўсіх аўтазак. Паведамлялася, што былі арыштаваныя каля 25 чалавек. Усе яны былі дастаўленыя ў адзяленні міліцыі, дзе правялі па тры гадзіны, а потым былі адпушчаныя. У аддзяленні міліцыі засталася і статуэтка Міхаіла Пашкевіча, якая была адабраная супрацоўнікамі ворганаў.