Рэзалюцыя факусуецца на працэсе і выніках прэзідэнцкіх выбараў 2015 года і парламенцкіх выбараў у верасні 2016 года.
Парламенцкія выбары ў верасні былі адзначаныя ўваходам апазіцыі ў Парламент упершыню за апошнія 20 гадоў. Тым не менш, як АБСЕ/БДІПЧ, так і мясцовыя незалежныя назіральнікі выказалі заклапочанасць па пытаннях выбарчай сістэмы і нарматыўна – прававой базы, а таксама адміністравання выбараў.У цэлым, выбары не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў.
У сваёй Рэзалюцыі Еўрапейскі парламент захаваў ясную пазыцыю датычна выбарчага працэсу ў Беларусі, выказваючы сваю заклапочанасць і адзначаючы адсутнасць канкрэтнага прагрэсу. Еўрадэпутаты назвалі прысутнасць адной прадстаўніцы ад апазіцыі і адной ад няўрадавага сектару хучэй палітычным прызначэнняем чым вынікам выбараў.
Рэзалюцыя таксама заклікае ўлады да рэабілітацыі былых палітвязняў, спынення пераследу незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама адмяны артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, які ўстанаўлівае крымінальную адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх арганізацый.
Фларыян Ірмінгер, кіраўнік па адвакацыі Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека, пракаментаваў: “Мы вітаем рэзалюцыю і ўвагу , якую надаў ЕП сітуацыі ў Беларусі.Цяпер мы заклікаем беларускія ўлады выканаць рэкамендацыі , выкладзеныя ў Рэзалюцыі, якія адлюстроўваюць заклікі ад беларускіх НДА і Міклаша Харашці, Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі”.
Падчас пленарных дэбатаў Еўрапарламента ў кастрычніку 2016 года многія еўрадэпутаты падкрэслілі адсутнасць прагрэсу ў сферах выбараў, павагі да правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі.Як агучыў Пятрас Аўштравічус (Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу/Літва), праз 10 месяцаў пасля адмены санкцыяў з боку ЕС, беларускія ўлады нічога не зрабілі ў адказ.Наадварот, смяротнае пакаранне па-ранейшаму ажыццяўляецца і рэкамендацыі АБСЕ па выбарах цалкам ігнаруюцца. Ён папярэдзіў: “Мы збіраемся гандляваць правамі чалавека ў абмен на тэхнічнае супрацоўніцтва і абяцанні.”
Падобным чынам выказалася Ана Гомес (Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў/Партугалія), адзначаючы , што выбары не былі ні свабоднымі , ні празрыстымі , і што не было ніякага дэмакратычнага прагрэсу ў Беларусі.Яна сцвярджала, што рэпрэсіі сталі больш дыскрэтнымі: “Замест таго, каб сажаць крытыкаў у турму, да іх былі ўжытыя адміністрацыйныя санкцыі ў памеры некалькіх сярэдніх заработных плат.” Яна падсумавала: «ЕС павінен крытычна ставіцца да сітуацыі з правамі чалавека, [і] ажыццяўляць ціск такім чынам, каб улады спынілі абмежаванне дзейнасці журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі”.
Еўрапейскі парламент выкарыстоўвае прынцыповы падыход да адносінаў з Беларуссю, і ў выніку не мае ніякіх афіцыйных адносінаў з парламентам ці урадам, з-за таго што Беларусь не вырашыла праблему правядзення свабодных і справядлівых выбараў, усталявання вяршэнства закона, правоў і свабодаў чалавека.
“Прынятая Рэзалюцыя адлюстроўвае імкненне Еўрапарламента пазітыўна развіваць адносіны з Беларуссю, але яна таксама ўстанаўлівае ясныя межы і ўмовы аб тым , як гэта павінна адбывацца,” пракаментаваў Фларыян Ірмінгер.”Еўрапейскі саюз павінен і далей паказваць сваю падтрымку незалежнай грамадзянскай супольнасці і адзначыць працу Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі, у якасці адзінага незалежнага механізму даступнага для міжнароднай супольнасці для назірання за становішчам у галіне правоў чалавека ў краіне, а таксама для выпрацоўкі рэкамендацый для ўраду аб тым , як яго палепшыць.Шкада , што Еўрапейскі парламент выразна не заявіў аб гэтым у сваёй Рэзалюцыі”.
Пасля прыняцця гэтай Рэзалюцыі, Міністэрства замежных справаў Беларусі адрэагавала праз свайго прэс – сакратара, які раскрытыкаваў Рэзалюцыю за шкоду для адносінаў паміж ЕС і Беларуссю і адсутнасць аб’ектыўнасці і бесстароннасці Еўрапейскага парламента.
Артыкулы па тэме: