Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Карцінка: Miklós Haraszti, Special Rappoteur on the situation of human rights in Belarus, addresses the thirty-second session of the Human Rights Council. 
Правы належаць: UN Photo/Jean-Marc Ferré

Спецыяльны дакладчык ААН па Беларусі не знаходзіць "ніякіх паляпшэнняў" у галіне правоў чалавека

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці ўчора, 27 кастрычніка, на сесіі Генасамблеі ААН прадставіў свой даклад. У дакладзе асноўная ўвага надаецца пытанням выканання правоў чалавека падчас выбарчых працэсаў, асабліва ў кантэксце парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 11 верасня 2016 года.

пятніца, 28 кастрычніка 2016

На прэзентацыі ў Нью-Ёрку Спецыяльны дакладчык сказаў, што за апошняе дзесяцігоддзе не было "ніякіх істотных паляпшэнняў у сітуацыі з правамі чалавека, нягледзячы на шматлікія рэкамендацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый". Ён сцвярджае, што "спакойнае правядзенне апошніх парламенцкіх выбараў не павінна зацьміць наяўнасць асноватворных сістэмных парушэнняў", і называе выбарчы працэс "цэрэманіяльным механізмам увекавечвання ўлады".

Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека, падтрымала справаздачу і сказала, што беларускія праваабаронцы ацэньваюць вынікі выбараў такім жа чынам. Яна адзначыла: «Для нас вельмі важна, што спадар Харасці па-ранейшаму бачыць, крытыкуе і прапануе змяніць укаранёную за многія гады сістэму парушэнняў правоў чалавека ў краіне, закладзеную на заканадаўчым узроўні, што ён комплексна ацэньвае стан правоў і свабодаў".

Спецыяльны дакладчык апісаў крокі, якія маглі б мець "цудатворны" эфект на становішча ў галіне правоў чалавека, у тым ліку скасаванне артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за актывізм, які не дазволены дзяржавай, і наяўнасць якога прывяла да таго, што праваабарончыя арганізацыі de jure сталі крымінальнымі, толькі з-за таго, што не былі зарэгістраваныя.

Адразу ж пасля выбараў, ён назваў сітуацыю "Касметычнымі мерамі на твары парушэнняў" і сказаў, што не было ніякіх паляпшэнняў падчас гэтых выбараў у параўнанні з папярэднімі. Пад гэтымі касметычнымі мерамі маецца на ўвазе ў асноўным абранне дзвюх не праўладных дэпутатак: адной ад апазіцыі і адной незалежнай.

У сваім поўным дакладзе, Спецыяльны дакладчык настойліва заклікае ўрад "ліквідаваць дазваляльную працэдуру для сходаў, асацыяцыі і прэсы і завяршыць рэгістрацыю партыяў, грамадскіх і праваабарончых аранізацыяў, якім у рэгістрацыі было адмоўлена". Ён таксама заклікае ўрад "правесці аператыўнае, бесстаронняе і дбайнае расследаванне, а таксама пераследваць і караць у судовым парадку любыя акты запалохвання і гвалту ў дачыненні да палітычных лідэраў, праваабаронцаў і журналістаў".  

Ён прыходзіць да высновы, што "асяроддзе, у якім праходзяць выбары ў Беларусі застаецца не адпавядаючым міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, прызнаных Беларуссю", падкрэсліваючы "пазбаўленьне грамадзян рэальнай прасторы для выказвання незадаволенасці", і адзначаючы, што "павага да свабоды выказвання, асацыяцыі і сходаў па-ранейшаму свядома ігнаруецца".

Фларыян Ірмінгер, кіраўнік па адвакацыі Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека, пракаментаваў: "Мандат Спецыяльнага дакладчыка застаецца адзіным міжнародным механізмам кантролю за сітуацыяй у галіне правоў чалавека ў Беларусі. Таму вельмі важна, каб міжнародная супольнасць прыгядзелася да высноваў і рэкамендацый мандата пры прыняцці рашэння аб тым, як дзейнічаць у рамках дыялога з Беларуссю".

Нягледзячы на тое, што Спецыяльны дакладчык адзначае, што ніякага рэальнага прагрэсу не было зроблена ў Беларусі ў дачыненні да правоў чалавека, а таксама зацвярджае, што любыя прыкметы прагрэсу з'яўляюцца толькі касметычнымі, некаторыя члены Парламента ЕЗ спасылаліся на пазітыўныя знакі з боку Беларусі падчас дэбатаў Парламента па Беларусі 26 кастрычніка. Польскі еўрадэпутат Богдан Здраеўскі сказаў, што "ёсць пэўны прагрэс у Беларусі", і ЕЗ трэба "знайсці новыя каналы камунікацыі".

Фларыян Ірмінгер пракаментаваў: "Як было паказана Спецыяльным дакладчыкам, Беларусь не зрабіла ніякага прагрэсу ў галіне правоў чалавека, за выключэннем вызвалення палітычных зняволеных, у тым ліку Алеся Бяляцкага, які так ці інакш ніколі не павінен быў трапіць у турму. Любыя заяўленні датычна такога прагрэсу з'яўляюцца памылковымі. Сумная ісціна складаецца ў тым, што сітуацыя ў Беларусі цяпер толькі выглядае лепшай звонку, бо сітуацыя ў іншых краінах рэгіёну рэзка пагоршылася з 2012 года, калі быў створаны мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі".

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на дэбатах у Нью-Ёрку зноў заявіла пра непрызнанне мандату Спецыяльнага дакладчыка.

Таццяна Рэвяка назвала гэта "сігналам беларускіх уладаў як для структураў ААН, краін-сябраў ААН, так і для беларускіх праваабаронцаў і ўсіх грамадзян краіны: улады ў сферы правоў чалавека намераны рабіць толькі тое, што палічаць патрэбным і карысным у дадзены перыяд часу для сябе, для захавання поўнай манаполіі на прыняцце рашэнняў у краіне, поўнага катролю за ўсімі грамадскімі і палітычнымі працэсамі ў краіне". 

Яна падкрэсліла неабходнасць захавання незалежнага і аб'ектыўнага голаса Спецыяльнага дакладчыка, "які можа даносіць міжнароднай супольнасці інфармацыю пра сапраўдны стан праў чалавека ў Беларусі".

Дакументы:

Position Paper on Belarus: A system that allows human rights violations at any given time

HRHF detailed its advocacy position on Belarus in its May 2016 paper: A system that allows human rights violations at any given time.
Спампаваць »

Даклад Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі Генеральнай Асамблеі ААН

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці прадставіў на сесіі Генасамблеі ААН свой даклад учора, 27 кастрычніка. У дакладзе асноўная ўвага надаецца пытанням выканання правоў чалавека падчас выбарчых працэсаў, асабліва ў кантэксце парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 11 верасня 2016 года. 

Перамяшчэнне па старонцы