Latest
АГЛЯД: Свабода аб’яднанняў у Беларусі
Пасля чатырохгадовага перапынку 6-7 сакавіка ў Менску прайшла Асамблея няўрадавых арганізацыяў. Мерапрыемства сталася форумам для абмеркавання праблем трэцяга сектару ў Беларусі. Прапануем чытачам агляд спектру думак на гэтую тэму.
Конкурс на участие в конференции по международному праву в правозащитной деятельности
Секретариат международной сети Домов прав человека – Фонд Домов прав человека – объявляет о проведении Международной Конференции «Применение международного права в правозащитной практике» и приеме заявок на участие.
Тэст правалены
Беларускі рэжым зноў выяўляе негатоўнасць да лібералізацыі. Грамадская арганізацыя “Наша Вясна” атрымала афіцыйную адмову ў рэгістрацыі, што сталася для праваабаронцаў лакмусавай паперкай на змены ў Беларусі.
Дзень беларуска-літоўскай салідарнасці: дакументальная стужка “ВЫЗВАЛЕННЕ”
16 сакавіка, у Дзень беларускай Салідарнасці, Дом правоў чалавека і Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) запрашаюць усіх неабыякавых віленчукоў на прагляд дакументальнай стужкі “Вызваленне” і сустрэчу з аўтаркай і героямі фільму.
Беларускі трэці сектар: мэта – задзіночанне і легалізацыя
6-7 сакавіка ў Менску адбудзецца VI Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў. Да ўдзелу ў Асамблеі запрошаныя прадстаўнікі больш за 300 НГА з усёй краіны, а таксама каля паўсотні замежных гасцей.
АГЛЯД: Гандаль уласнымі грамадзянамі ці вяршынства закону?
Сённяшнія беларускія палітвязні – тавар для далейшага гандлю з Захадам ці звычайныя крымінальнікі? Праваабаронцы і чыноўнікі разыходзяцца ў меркаваннях. ДПЧ-Беларусь прапануе агляд падзей і меркаванняў за месяц.
Недзяржаўнай газеце – ніякіх каментароў!
Журналісты “Газеты Слонімскай” могуць больш не звяртацца па афіцыйную інфармацыю аб пажарах ці іншых здарэннях у Слоніме і рэгіёне. Адзінаму незалежнаму мясцоваму выданню “вусным распараджэннем уладаў” забаронена даваць каментары.
Асуджэнне гвалтоўнага разгону мірных дэманстрацыяў
Супольнасць міжнародных праваабарончых арганізацыяў асуджае гвалтоўныя разгоны мірных дэманстрацыяў у Беларусі, якія адбыліся 14 і 16 лютага. У звароце да беларускага ўраду і асабіста прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі праваабаронцы заклікалі да правядзення расследавання інцыдэнтаў і пакарання злачынцаў ды ініцыятараў гвалту над мірнымі пратэстоўцамі.
Былым палітычным вязням зноў пагражае да 12 гадоў турмы
Перш як затрыманым былі афіцыйна выстаўленыя абвінавачванні, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка заведама звязаў іх з тэрарыстычнай дзейнасцю і заклікаў да “найбольш жорсткага спагнання”.