Separator

Latest

April 9, 2009

Ліст занепакоенасці з прычыны пераследу праваабаронцы Л.Свеціка

Фундацыя Дамоў правоў чалавека і Нарвежскі Хельсінскі Камітэт занепакоеныя абвінавачваннямі, вылучанымі супраць праваабаронцы з Віцебскай вобласці Леаніда Свеціка, і заклікаюць беларускія ўлады правесці празрыстае і бесстаронняе расследаванне.

April 6, 2009

Акно ў міжнародныя стандарты для беларусаў

Беларусам, якія змагаюцца за свае правы , праваабаронцы пракладаюць сцяжыну ў Жэневу. Паколькі Беларусь не ўваходзіць ні ў Еўразвяз, ні нават у Раду Еўропы, у выпадку парушэння дзяржавай правоў грамадзян адзіным механізмам для іх давесці сваю праўду на міжнароднай арэне з’яўляецца зварот у Камітэт па правах чалавека ААН.

April 2, 2009

Легальны пікет у беларускай правінцыі – mission impossible

Невыканальнай задачай робіцца правядзенне ў некаторых гарадах Беларусі легальнага масавага мерапрыемства. У Горадні ўлады па надуманых прычынах не дазволілі ні Дня волі, ні пікету прафсаюзу. На Берасцейшыне спробы актывістаў абараніць права на мітынг таксама натыкаюцца на скалу антыканстытуцыйных адпісак.

March 31, 2009

На інтэрнэт – крыжовым паходам

Глава Беларускай праваслаўнай царквы заклікаў дзяржаву скарыстацца кітайскім досведам урэгулявання інтэрнэту. На думку назіральнікаў, у вусны мітрапаліта гэтую думку ўклалі прадстаўнікі ўладных структур, якія даўно квапяцца ўзяць пад кантроль апошні бастыён свабоды слова ў Беларусі.

March 26, 2009

Дзень волі: запалохванні, штрафы і зняволенні

Каля 3000 дэманстрантаў 25 сакавіка ў сталіцы пазбеглі сутычак з міліцыяй падчас. Аднак свята свабоды мірных сходаў у Беларусі яшчэ не надышло. За кулісамі і ў правінцыі – усё тая ж тактыка запалохвання і ўціску.

March 22, 2009

Газеты: мэтазгодныя і немэтазгодныя

Дзяржаўныя структуры ў розных канцах Беларусі з зайздросным пастаянствам дыскрымінуюць недзяржаўную прэсу на карысць афіцыйнае. На гэтым тыдні з чарговымі актамі ўціску сутыкнулася вольнае слова ў Глыбокім і Бабруйску. У Слоніме ж улада прымушае насельніцтва з уласнай кішэні ўтрымліваць афіцыёзную “раёнку”.

March 19, 2009

Вызваленне ў Дзень Салідарнасці

У Вільні адбылася прэзентацыя дакументальна-публіцыстычнага фільму Вольгі Мікалайчык “Вызваленне”.

March 19, 2009

Беларусь узрушыла самагубства праваабаронцы, пракурораў – не (абноўлена)

Самагубства Яны Паляковай пасля нечакана жорсткага прысуду і здзекаў у афіцыйным друку – ганьба для сістэмы. Так мяркуе беларуская незалежная супольнасць праваабаронцаў і журналістаў. Пракуратура ў крымінальнай справе адмовіла.

March 17, 2009

У Горадні аштрафаваны польскі журналіст

Карэспандэнт “Газэты выборчай” Андрэй Пачобут пакараны за працу падчас “незаконнага” з’езду Звязу палякаў. Два тыдні таму журналіст быў пазбаўлены акрэдытацыі ў Беларусі.