Latest
Праект Назіранне за выбарамі: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
Праект Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
“Эпоха Барадуліна”. Прэзентацыя новага фільма Віктара Корзуна
Беларускі дом правоў чалавека запрашае на прэзентацыю новага дакументальнага фільма Віктара Корзуна “ЭПОХА БАРАДУЛІНА”.
Праўда замінае беларускім уладам напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі
18 і 19 траўня Беларусь накрыла новая хваля акцый ціску і запалохвання дэмакратычных актывістаў. Масавыя ператрусы правялі супрацоўнікі міліцыі і КДБ у Менску, Гародні, Берасці, Гомелі, Магілёве. Гэтым разам мішэнню ўладаў сталася грамадская кампанія “Гавары праўду!”, што за некалькі месяцаў здолела стаць папулярнай. Хаця ператрусы і рэпрэсіі аўтарытарнай дзяржавы закранулі не толькі яе.
Калі абарона правоў сканчаецца турэмным зняволеннем
Удзельнікі “Славянскага гей- прайду 2010”, што прайшоў 15 траўня у Мінску, былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі з ужываннем сілы. Правёўшы 2 дні у следчым ізалятары, затрыманыя удзельнікі шэсця замест прабачэнняў і маральнай кампенсацыі атрымалі грашовыя штрафы.
Беларускія ўлады так і не зразумелі ААН
12 траўня ў Жэневе адбылося абмеркаванне справаздачы беларускага ўраду ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН. Пазіцыі афіцыйнага дакладчыка і прадстаўнікоў праваабарончацкага сектару прадказальна адрозніваліся і нават супярэчылі адна адной. Сітуацыю каментуе вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які прысутнічаў на абмеркаванні справаздачы.
Праваабаронцы вачыма ўладаў: шавіністы і параноікі
Камісія па правах чалавека Генеральнай асамблеі ААН выпусціла спецыяльную справаздачу – агляд па сітуацыі праваабаронцаў ў розных краінах на перыяд са снежня 2008 па снежань 2009. У дакладзе знайшлося месца і Беларусі, якая традыцыйна сутыкаецца з праблемамі запалохвання і ціску праваабаронцаў і іх дзейнасці. У дакуменце, у прыватнасці, шмат ўвагі надаецца дзейнасці беларускага праваабаронцы Леаніда Свеціка, які неаднаразова падвяргаўся пераследу.
Новыя імёны ў спісе палітычных вязняў Беларусі
6 траўня Вярхоўны суд вынес прысуд па справе Мікалая Аўтуховіча: ён асуджаны на пяць гадоў і два месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай вінтоўкі. Абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў супраць чыноўнікаў былі знятыя, але справа ужо названая новым “палітычным заказам” уладаў.
ААН вынясе прысуд правам чалавека ў Беларусі
3 траўня ў Жэневе адкрылася сесія Рады правоў чалавека ААН у межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду. 12 траўня гэтую працэдуру пройдзе і Беларусь – як адна з краінаў-чальцоў ААН, сітуацыя з правамі чалавека ў якой выклікае шмат папрокаў з боку міжнароднай супольнасці.