Separator

Latest

July 12, 2010

“Хросны бацька” беларускай цэнзуры

Большая частка накладу недзяржаўнага штотыднёвіка “Наша Ніва” не паступіла на мінулым тыдні ў кіёскі Беларусі. Нумар прыйшоў толькі падпісчыкам і ў асобныя шапікі сталіцы і буйных гарадоў. У гэтым нумары “НН” распавядалася пра фільм расейскага тэлеканала НТВ “Хросны бацька”, дзе беларускі лідэр падаецца ў негатыўным святле. Знікненне накладу газеты – ні што іншае, як сумная прыкмета беларускай цэнзуры.

July 6, 2010

Требуются волонтеры для помощи в организации и проведении международных встреч и конференций

When: Tuesday, 6. July 2010 To: Sunday, 15. August 2010 Where: Вильнюс, Latako 3 Host: Белорусский дом прав человека Contact: Анна Герасимова (

July 5, 2010

Паважаныя наведвальнікі! Не пакідайце каментароў да нашых матэрыялаў!

Такія заклікі хутка могуць з’явіцца на ўсіх беларускіх сайтах. Крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце заведзеная ў мястэчку Вілейка. Карыстальнікі сайту, пакінуўшыя каментары да навін, абвінавачваюцца ў паклепе і абразе, і зараз адпаведнымі ворганамі прадпрымаюцца спробы іх ідэнтыфікацыі. Цягам апошняга часу гэта ўжо другая спроба сілавых ворганаў пакараць за “некарэктныя” каментары ў сеціве.

June 25, 2010

Справа аб распаўсюдзе газеты “Наш дом” зноў у судзе

У Кастрычніцкім судзе Магілёва працягнецц разгляд адміністрацыйнай справы грамадскай актывісткі Хрысціны Шацікавай, якую вінавацяць у незаконным распаўсюдзе незарэгістраванай газеты “Наш дом”. Пад “распаўсюдам” жа беларускія ўлады маюць на ўвазе перавоз.

June 24, 2010

Выбары ў Польшчы: галасуюць без парадку, але галасы лічаць

«У Беларусі ўсё наадварот – цягам дня працэдур яшчэ больш-менш трымаюцца, але ўвечары на ўчастку творыцца поўнае бязмежжа», – уражаннямі дзеляцца некаторыя з больш як 30 ўдзельнікаў міжнароднай назіральнай місіі на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы. Беларуска-літоўска-шведская місія ладзілася ў рамах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» пры ўдзеле Беларускага ДПЧ ў Вільні.

June 17, 2010

Пасля трагедыі: Польшча выбірае, беларусы – назіраюць

На маючых адбыцца датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у суседняй краіне – дэсант беларускіх, літоўскіх і шведскіх маладых назіральнікаў. Група з больш як 30 чалавек, пераважна актывістаў беларускіх НГА і студэнтаў ЕГУ, наведае Варшаву, Беласток і іншыя мясціны Польшчы з мэтай ацаніць якасць працэсу галасавання і падліку галасоў.

June 16, 2010

Брыфінг на тэму “Артыкул 193-1: крымінальная адказнасць за грамадскую дзейнасць”

10 чэрвеня Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў супольна з Домам правоў чалавека ў Вільні зладзілі брыфінг на тэму “Артыкул 193-1: крымінальная адказнасьць за дзейнасьць NGO ў Беларусі”. Мерапрыемства адбылося за некалькі гадзінаў да пачатку IV рэгіянальнага кангрэсу НДА, на які з]ехаліся прадстаўнікі арганізацыяў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, Каўказу і Балтыі.

June 7, 2010

Адна незалежная газета на вобласць – гэта зашмат

Рашэннем суда г. Віцебска вялікім штрафам быў пакараны галоўны рэдактрар незалежнай газеты “Витебский курьер” Алег Баршчэўскі. Такім учынкам улады паставілі вялікую кропку ў “справе” выдання, што было афіцыйна забароненае да распаўсюду яшчэ месяц таму.

June 1, 2010

Праект Назіранне за выбарамі: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.