Latest
Тэма палітычных знікненняў: пад забаронай да гэтай пары
Улады Беларусі нервова ставяцца да ідэі належнага расследвання палітычных знікненняў. Ва ўмовах расту грамадскай зацікаўленасці ў рашэнні гэтага пытання чыноўнікі забараняць правядзенне грамадскіх мерапрыемстваў, праводзяць арышты актывістаў. Праз больш за 10 год з моманту свайго знікнення, некаторыя з палітычных актывістаў і да гэтай пары здольныя да распальвання грамадскай актыўнасці ў краіне.
Фільтрацыя як новы крок інтэрнэт-цэнзуры
Беларускія інтэрнэт-правайдэры, як і школьнікі, рыхтуюцца да 1 верасня — менавіта з гэтай даты ўсе яны павінны мець магчымасць фільтраваць забароненую інфармацыю ў беларускай інтэрнэт-прасторы. Не гледзячы на крытыку міжнароднай супольнасці і магчымыя выдаткі, гэты наступны крок па узмацненню цэнзуры інтэрнэту ўжо гатовы да здзяйснення.
“Рэпарцёры без межаў”: Ціск на беларускую прэсу з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў узмацняецца
Міжнародная аўтарытэтная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” выказвае заклапочанасць, што ціск на беларускую прэсу з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў узмацняецца. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, якую арганізацыя распаўсюдзіла 17 жніўня.
«Народная воля» выйграла два суды за 1 тыдзень
Cуд Ленінскага раёна г. Мінска адхіліў зыск пенсіянера да рэдакцыі «Народнай волі». Патрабаванне Аляксандра Пестракова абараніць «зняважаныя газетай» гонар і годнасць ветэранаў суддзя Т. Дарашчонак пакінула без разгляду, бо зыскоўца на гэта ніхто не ўпаўнаважваў. Непадведамасным суду прызналі яго патрабаванне абавязаць газету прыпісваць пад загалоўкам, што выданне з’яўляецца недзяржаўным і апазіцыйным.
Шыльду Ларысе Геніюш у Ваўкавыску будуць “судзіць”?
У Ваўкавыску не адбылося адкрыцця памятнай шыльды, прысвечанай вядомай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Шыльда знікла са сцяны прыватнага дому на вуліцы Перамогі, 40. Мясцовы краязнаўца Мікалай Кавальчук, які павесіў шыльду, быў затрыманы. Яго выпусцілі з пастарунку толькі праз тры гадзіны.
Міліцыю напужаў “крамольны” надпіс на майцы апазіцыянера
У Гомлі затрыманы дэмакратычны актывіст Уладзімір Няпомняшчых. Міліцыянтам не спадабаўся надпіс на майцы апазіцыянера “За Беларусь без Лукашэнкі”.
Палітвязень Алег Сурган на волі
Раніцай 27 ліпеня з калоніі горада Глыбокае быў вызвалены палітвязень Алег Сурган. Яго сустракалі сябры і паплечнікі. Ахоўнікі правялі Алега Сургана пад канвоем да самай машыны тых, хто сустракаў, каб працэс сустрэчы прайшоў хутка і без лішняга шуму, паведамляе “Радыё Свабода”.
У 20-годдзе незалежнасці – беспакаранасць міліцыянтаў
27 ліпеня Беларусь адзначае 20-годдзе абвяшчэння незалежнасці ад Савецкага Саюза. Аднак у той час, як дэмакратычныя актывісты спрабуюць святкаваць гадавіну вызвалення з таталітарнай савецкай сістэмы, прадстаўнікі ўлады святкуюць хіба што ўласную беспакаранасць. З апазіцыянерамі ж распраўляюцца паводле старых савецкіх звычак – затрыманнямі і збіццямі.
Беларускім уладам не да жартаў
15 ліпеня ў Мінску адбылася сімвалічная бойка падушкамі – паўжартоўная акцыя, прымеркаваная да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Але ж нават тое, што акцыя ўяўляла сабой флэш-моб, не мела палітычнага падтэксту, не ўратавала яе ад сілавога разгону. Вынікам жартаў у цэнтры беларускай сталіцы сталіся жорсткія разгоны і масавыя затрыманні моладзі.