Separator

Latest

November 2, 2010

15 год БХК: “жывем, і спадзяемся выжыць далей”

Учора споўнілася 15 гадоў з дня заснавання Беларускага Хельсінкскага Камітэта — адзінай афіцыйна зарэгістраванай у краіне праваабарончай арганізацыі рэспубліканскага ўзроўню. Хоць у краіне і застаюцца сур’ёзныя парушэнні ў сферы правоў чалавека, але шмат чаго арганізацыі дасягнуць удалося. Аб гэтым красамоўна кажуць некаторыя факты.

November 1, 2010

Заява перад візітам у Мінск міністраў Польшчы і Нямеччыны

Беларускі Дом правоў чалавека далучыўся да заявы, у якой заклікаў Радослава Сікорскага і Гіда Вэстэрвэле падчас візіту ў Беларусь падтрымаць каштоўнасці дэмакратыі і правоў чалавека. Заяву напярэдадні прыезду двух міністраў замежных спраў у Мінск падтрымалі арганізацыі розных еўрапейскіх краін.

October 26, 2010

Збор подпісаў за кандыдатаў: па накатаных рэйках

Збор подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ідзе ў краіне амаль месяц. Паводле заканадаўства, кожны з кандыдатаў павінен сабраць не менш за 100000 подпісаў. Першым, хто зрабіў гэта, стаў дзейны прэзідэнт краіны А. Лукашэнка. Зрабіць гэта дапамагла антызаконная эксплуатацыя паднявольных дзяржслужбоўцаў, настаўнікаў ды ўрачоў.

October 18, 2010

Каму перад выбарамі друкавацца добра

Перадвыбарная гістэрыя беларускіх уладаў становіцца ўсё больш і больш відавочнай, бо пачалася чарговая хваля ціску на беларускія незалежныя СМІ. Незалежныя выданні зноў трапляюць у суды, ім выносяцца грашовыя штрафы і папярэджанні. Так днямі здарылася з незалежнай газетай “Витебский курьер”. З іншага ж боку, дзяржаўныя СМІ спрабуюць стаць больш уплывовымі, павялічваюцца наклады газет і перыядычных выданняў. Зноў “двайныя стандарты”?

October 10, 2010

Супраць смяротнага пакарання ўсе сродкі добрыя

10 кастрычніка, у міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання, па ўсёй Беларусі праходзілі пікеты і акцыі. Акцыі ў падтрымку прайшлі і ў суседніх дзяржавах. Правабаронцы Беларусі – апошняй краіны Еўропы, дзе смяротная кара – усё яшчэ рэальнасць, на справе паказалі, што змагацца з варварскімі мерамі пакарання можна рознымі шляхамі.

October 4, 2010

У Вільні прайшоў Другі беларускі праваабарончы форум

25 верасня беларуская праваабарончая супольнасць сабралася з амбіцыяй імкнуцца да большага ўзроўню прафесіяналізму і салідарнасці. Падчас дыскусіяў у камфортных умовах віленскага гатэля, удзельнікі другога Форуму часцяком прыгадвалі форум першы, што праходзіў у 2004 годзе ў лесе пад Мінскам ва ўмовах, блізкіх да экстрэмальных.

September 30, 2010

На канферэнцыі Сеткі ДПЧ агучаны патрэбы праваабаронцаў

На трэці дзень штогадовай канферэнцыі, што ладзіцца ў Беларускім ДПЧ у Вільні ўдзельнікаў чакала спецыяльная канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і краінах Балтыі. Больш за 20 выступоўцаў, а таксама шырокая аўдыторыя мерапрыемства сталі вырашальнымі: прысутныя атрымалі шмат інфармацыі, выходзячай за межы “агульнай”.

September 29, 2010

Сетка ДПЧ прымае рашэнне аб планах і прыярытэтах на перыяд 2010 – 2012

На другі дзень штогадовага пасяджэння Сеткі ДПЧ, размешчанага сёлета на базе Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні, дэлегаты з усіх рэгіёнаў Еўропы зрабілі свае прыярытэты зразумелымі: “Мы хочам больш цеснага супрацоўніцтва і падтрымкі ў ходзе выбарчай кампаніі і выбараў”, – заявілі яны.

September 29, 2010

Новыя фота і дакументальная стужка: Азербайджан і Беларусь застаюцца несвабоднымі грамадствамі

Сусветная прэм’ера новага дакументальнага фільма вядомага нарвежскага рэжысёра Эрлінга Боргена і выстава здымкаў фатографа незалежнай беларускай газеты “Наша Ніва” Юліі Дарашкевіч адкрыла праграму першага дня штогадовага пасяджэння Сеткі Дамоў правоў чалавека ў Вільні.