Separator

Latest

December 11, 2010

У Дзень правоў чалавека – петыцыя да беларускіх уладаў

Беларускі Дом правоў чалавека стаў адным з 12 ініцыятараў электроннага збору подпісаў пад зваротам да кіраўніка Беларусі з рэкамендацыямі па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Збор подпісаў працягнецца да інаўгурацыі прэзідэнта, выбары якога прызначаныя на 19 снежня.

December 9, 2010

Даклад аб катаваннях у Беларусі: цяпер і па-ангельску

Даклад, падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі, будзе разгледжаны як альтэрнатыўны афіцыйнаму Камітэтам супраць катаванняў ААН увесну 2012 г. Да таго часу праваабаронцы спадзяюцца наладзіць дыялог з беларускімі ўладамі, якія ўпарта адмаўляюць любыя факты катаванняў у беларускіх турмах і на супрацоўніцтва ідуць неахвотна.

December 9, 2010

Дзень правоў чалавека ў ЕГУ

Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ запрашае ў Дзень правоў чалавека здаць кроў і падпісацца за бязвізавы рух!

December 6, 2010

Праваабаронцы і адвакаты: вучыць і аб’ядноўваць

Зазор паміж міжнароднымі стандартамі і нацыянальным правам – істотная праблема для праваабаронцаў Беларусі. На яе вырашэнне накіраваная праграма “International Law in Advocacy”, у межах якой у Вільні 26-28 лістапада прайшла навучальная сэсія для праваабаронцаў, а 29-30 – семінар праекту “Фактычнае выкананне міжнародных абавязанняў у судовай практыцы Беларусі”.

November 30, 2010

Беларусь напярэдадні выбараў: як спалучыць дэмакратыю і аўтарытарызм?

Перадвыбарная кампанія набірае ход. Улады краіны робяць усё, каб стварыць імідж свабоды і роўнасці магчымасцяў кандыдатаў. Гэтым разам прэтэндэнтаў на галоўную пасаду – аж 10, усе яны былі без праблем зарэгістраваныя. Але калі прыгледзецца, становіцца зразумела, што свабода і лібералізацыя – строга падкантрольныя ўладам, а роўныя магчымасці – не больш за фарс.

November 19, 2010

Без суду і следства

Звычайны беларускі студэнт Мікалай Дзядок знаходзіцца за кратамі ўжо больш за два месяцы. Малады чалавек быў затрыманы на хвалі так званых “спраў анархістаў” напачатку верасня 2010 г. Праваабаронцы ўжо назвалі факт утрымання “адвольным”, незаконным, салідарныя з ім студэнты ўжо паспелі напісаць адкрыты ліст. Але пакуль далейшы лёс Дзядка застаецца пад пытаннем. Сітуацыя пагаршаецца і палітычным “ухілам” справы.

November 13, 2010

Адной грамадскай кампаніяй меней

Апеляцыйныя калегія Мінскага гаспадарчага суда сваім рашэннем ліквідавала даследча-асветніцкую ўстанову “Рух наперад”. Такое рашэнне калегія прыняла 10 лістапада. Вызначальным для лёсу грамадзкай ініцыятывы стала тое, што ў яе межах дзейнічае іншая кампанія – “Гавары праўду”, лідар якой з’яўляецца адным з найбольш папулярных апазіцыйных кандыдатаў на выбарах 2010 года. Таму палітычны падтэкст рашэння выглядае даволі відавочным.

November 11, 2010

“Не!” стварэнню кіраванай грамадзянскай супольнасці

Беларускі Дом правоў чалавека далучыўся да заявы праваабарончых арганізацый краіны супраць спробаў стварэння “зверху” платформы грамадзянскай супольнасці, у тым ліку – праваабарончай платформы. “Рэальная платформа беларускіх праваабарончых ініцыятываў існуе ўжо не адзін год”, зазначылі праваабаронцы.

November 5, 2010

Катаванні на Беларусі: погляд знутры

Група праваабаронцаў з розных беларускіх праваабарончых арганізацый падрыхтавала альтэрнатыўны даклад у камітэт па катаваннях. Даклад тычыцца абавязкаў Беларусі згодна з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Гэта першы альтэрнатыўны даклад па катаваннях, які будзе прадстаўлены ў ААН у снежні, і ўжо вясной 2011 года разгледжаны ў камітэце супраць катаванняў.