Latest
«Не пакідаць праваабаронцаў Беларусі сам-насам з рэжымам»
На базе Дома правоў чалавека ў Вільні прайшла прэс-канферэнцыя Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы з Беларусі, Расеі і іншых краін падзяліліся сваімі меркаваннямі, як спыніць “вал рэпрэсій”, што вось ужо месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне хапае ўсё новых ахвяр.
Факты абыходжання з журналістамі – падобныя да катаванняў
Выйшла аналітычная даведка, падрыхтаваная міжнароднай назіральнай місіяй Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Дакумент уяўляе сабою сістэматызаваную падборку фактаў умяшання ў дзейнасць журналісцкай супольнасці.
Беларусь: месяц после 19 декабря. Что дальше? Пресс-конференция
19-го января в 13:00 в Доме прав человека состоится пресс-конференция, посвященная ситуации с правами человека в Беларуси. Международные эксперты, представители правозащитных организаций разных стран, представят свои оценки происходящего в Беларуси с точки зрения Прав человека, сценарии развития ситуации и озвучат предварительные итоги работы Международной Наблюдательной Миссии Комитета Международного Контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси.
Затрыманні ў Беларусі: бесчалавечнае і зневажаючае абыходжанне
Згодна са справаздачай, складзенай расейскімі і беларускімі праваабаронцамі з Міжнароднай місіі па кантролі за захаваннем правоў чалавека ў Беларусі, затрыманні ў Менску ў дзень і пасля выбараў былі гвалтоўныя, бесчалавечныя і мелі зневажаючы характар. Разбіральніцтва не адпавядала крытэрыям сумленнага судовага працэсу.
Пан Гі Мун заклікаў вызваліць беларускіх палітвязняў
Генеральны сакратар ААН заклікаў вызваліць журналістаў, апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў, якія працягваюць утрымлівацца пад вартай у Беларусі пасля выбараў. Грамадзянская супольнасць краіны заклікае міжнародную грамадскасць працягваць ціск на ўлады, але просіць не ізаляваць ад свету простых грамадзян Беларусі.
Час чумы
Як і чатыры гады таму, грамадска-палітычная рэчаіснасці Беларусі зноў апынулася адфарматаванай згодна двум каардынатам “да” і “пасля” – дня прэзідэнцкіх выбараў, Плошчы. Калі да 19 снежня неверагоднасцю здавалася раптоўная “лібералізацыя”, то пасля – брутальнасць дзеянняў улады.
Ад назірання за выбарамі – да абароны рэпрэсаваных
“У Беларусі адбылася фактычная ўзурпацыя ўлады”, – рэзюмавала Таццяна Чуліцкая на прэс-канферэнцыі/брыфінгу, прысвечанай вынікам назірання за выбарамі. Сустрэча адбылася 21 снежня ў Беларускім Доме Правоў чалавека ў межах праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі
Арганізацыі Сеткі Дамоў правоў чалавека прынялі адкрыты зварот да прэзідэнта Беларусі, у якім заклікалі вызваліць сотні дэманстрантаў, журналістаў, палітыкаў, затрыманых за мірнае выражэнне сваёй думкі на пл. Незалежнасці ў Мінску ўвечары 19 снежня. Заклапочанасць выклікае і лёс іншых затрыманых.
Заклік да спынення гвалту і вызвалення мірных дэманстрантаў
У звароце на імя прэзідэнта Беларусі арганізацыі Сеткі Дамоў правоў чалавека асудзілі разгон дэманстрантаў, арышты і збіцці журналістаў, праваабаронцаў і апазіцыйных кандыдатаў, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў.