Latest
Палітычным вязням пагражаюць доўгія гады за кратамі
У Беларусі распачалася серыя судоў па крымінальных справах аб “масавых беспарадках” 19 снежня. Першыя прысуды здзіўляюць жорсткасцю. Аднак не здзіўляе тое, што, не маючы доказаў вінаватасці апанентаў, улады ўсяляк затыкаюць рот іх адвакатам. Шматгадовы абаронца беларускіх палітзняволеных Павел Сапелка ўслед за іншымі калегамі страціў ліцэнзію.
Катаванні: праваабаронцы патрабуюць праверкi ў СІЗА КДБ
Экс-кандыдат ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алесь Міхалевіч распавёў пра жорсткія катаванні, якім ён падвяргаўся ў СІЗА КДБ. Заява Міхалевіча з падрабязным апісаннем катаванняў ужо накіраваная спецдакладчыку ААН па праблеме катаванняў, а РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” накіраваў зварот у Генпракуратуру.
Чым дрэнны Лукашэнка?
Запрашаем на прагляд фільма “Каралеўства дохлых мышэй” (2009, 88 хв.) беларускага рэжысёра Віктара Дашука ў рамках Дыскусійнага клуба “Нязручнае кіно”. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў МЗС Літвы, Беларускага Дома правоў чалавека, арганізацыі Belarus Watch, Цэнтра ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў, удзельнікаў дэманстрацыі 19 снежня 2010 г. ў Менску.
Абсурд: у адвакатаў забралі ліцэнзію, бо яны паддаліся на ціск КДБ (абноўлена)
У Беларусі рэпрэсуюць адвакатаў палітвязняў. Ліцэнзіі скасавалі чатыром юрыстам; фармальная прычына – за адмову абараняць кліентаў. Адвакаты насамрэч былі вымушаныя адмовіць палітвязням у паслугах, бо іх прымусіла КДБ, пагражаючы адняць ліцэнзію. Абуральныя факты ціску на беларускую адвакатуру – у звароце праваабаронцаў да адпаведнага спецдакладчыка ААН.
Заступіцеся за Алеся Бяляцкага!
Шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый і асобных праваабаронцаў накіравалі супольны зварот на імя спецдакладчыцы ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Маргарэт Секагія. У лісце апісваецца небяспечная сітуацыя, у якую трапілі абаронцы правоў грамадзян у Беларусі, у прыватнасці, старшыня цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі (на фота).
Сорам Мін’юста: адвакаты баяцца абараняць палітвязняў
“Спачатку адвакатка ахвотна згадзілася бараніць Іру. Мы склалі дамову, і раптам яна тэлефануе і адмаўляецца,” – апавядае бацька вядомай журналісткі Ірыны Халіп. Гэта ўжо другі адвакат, які адмовіўся абараняць маці “сям’і палітвязняў”, жонку Андрэя Саннікава. Адвакаты суседніх краін не сумняюцца – на беларускіх юрыстаў цісне рэжым.
Международная конференция проекта “Электронное обучение адвокатов правам человека”
11-14 марта 2011 года в Белорусском доме прав человека состоится вторая международная конференция проекта “Электронное обучение адвокатов правам человека” для участников из Азербайджана, Беларуси, Грузии и России.
Паказальны акт: “вызваленне” групкі палітвязняў
Пакуль праваабаронцы Беларусі б’юць трывогу з нагоды “другой хвалі рэпрэсій”, улады напярэдадні рашэння Бруселя аб санкцыях пайшлі на паказальную саступку і змянілі меру стрымання ў дачыненні да пяцярых палітзняволеных, якія раней утрымліваліся ў СІЗА КДБ. Аднак астатнія закладнікі рэжыму па-ранейшаму ў турме.
Беларускім адвакатам неабходная маральная падтрымка
Партнёры Сеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся да замежных калегаў з просьбай аб прыцягненні ўвагі да фактаў умяшання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у дзейнасць беларускіх адвакатаў і ціску з боку дзяржавы на органы адвакацкага самакіравання.