Latest
Пасля тэракту ў Мінску прэзідэнт абяцае “зачыстку па ўсіх кірунках”
Пасля выбуху ў Мінску 11 красавіка па ўсёй Беларусі дапытваюць грамадскіх і палітычных актывістаў. Журналістам выносяць папярэджанні “за распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі”. Праваабаронцы занепакоеныя і заклікаюць праваахоўныя органы не нагнятаць у грамадстве атмасферу падазронасці і страху.
Рэпрэсаваны беларускі адвакат: “Я буду далей бараніць правы чалавека”
Вядомы адвакат Павел Сапелка (на здымку), месяц таму пад ціскам уладаў пазбаўлены ліцэнзіі, у якасці эксперта наведаў семінар праграмы “Прымяненне міжнароднага права ў праваабарончай дзейнасці” 8-10 красавіка ў Доме правоў чалавека ў Вільні. Абаронца палітвязняў запэўніў, што ён не збіраецца адмаўляцца ад праваабарончай працы, і падзякаваў міжнароднай супольнасці за падтрымку.
Дзікае паляванне на журналістаў
Затрыманні, допыты, суды – у Беларусі працягваецца ціск на незалежныя СМІ. Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала сваю занепакоенасць сітуацыяй і распаўсюдзіла заяву з нагоды ўзмацнення ціску на журналістаў. Па надуманых падставах улады спынілі трансляцыі папулярнай FM-станцыі. Пад прыцэл трапляюць не толькі журналісты мясцовых, але і замежных СМІ.
“Акрэсьцінскія будні”: прэзентацыя кнігі
У Вільні ў Доме правоў чалавека 31 красавіка ў 14.00 адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Акрэсьцінскія Будні”. Удзел прымуць укладальнікі кнігі Сяржук Лацінскі і Антон Каліноўскі.
У беларускім “чорным спісе” – Pet Shop Boys і Джуд Лоў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць “чорнага спісу” дзеячоў культуры, згадваць пра якіх у дзяржаўных СМІ Беларусі забараняецца. Па звестках СМІ, у спіс трапілі асобы, няўгодныя беларускім уладам па палітычных прычынах, у тым ліку папулярныя беларускія і замежныя творцы, такія як Pet Shop Boys, Джуд Лоў, “Ляпіс Трубяцкой” (на фота).
Беларусь не хоча дыялогу ў Радзе ААН па правах чалавека
На паседжанні Рады ААН па правах чалавека, што адбылося 14 сакавіка ў Жэневе, ад імя 45 краін была агучаная заява па сітуацыі ў Беларусі. Аўтары выказалі занепакоенасць з нагоды рэпрэсій супраць палітычных апанентаў, паведамленняў аб запалохванні адвакатаў і катаваннях арыштаваных. Беларускі бок адказаў на заяву абвінавачаннямі і адмовай ад дыялогу.
Праваабаронцы ў Беларусі не патрэбныя
16 сакавіка ў Мінску быў затрыманы кіраўнік Міжнароднай назіральнай праваабарончай місіі, расейскі праваабаронца Андрэй Юраў (на фота). Правёўшы ноч з 16 на 17 сакавіка ў Савецкім РУУС, раніцай 18 сакавіка Юраў быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Гэтая сітуацыя абурыла праваабаронцу і ўзрушыла міжнародную супольнасць.
(Не) дылема адваката: бараніць асобу ці закон
Год навучання адвакатаў з чатырох пост-савецкіх краін правам чалавека не прайшоў дарма. Падчас канферэнцыі ў Доме правоў чалавека ў Вільні ім уручаныя сертыфікаты праграмы “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека”. “Ідэя праекту – вярнуць прафесійных адвакатаў да сутнасці правоў чалавека”, – гаворыць Людміла Ульяшына з Фундацыі Дамоў правоў чалавека.
Еўрапейскія адвакаты накіравалі ліст міністру юстыцыі Беларусі
У лісце, накіраваным міністру Віктару Галаванаву, Рада адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы выказвае занепакоенасць у сувязі з выпадкамі пераследу і ціску на беларускіх адвакатаў і просіць аднавіць ліцэнзіі адвакатаў Паўла Сапелкі, Уладзіміра Тоўсціка, Тамары Гараевай, Таццяны Агеевай і Алега Агеева. Поўны тэкст ліста – ніжэй.