Separator

Latest

May 22, 2011

ААН заклікаюць прызначыць Спецдакладчыка па Беларусі

Фундацыя Дамоў правоў чалавека і Беларускі Дом правоў чалавека прадпрымаюць рашучыя дзеянні для таго, каб на чэрвеньскай сэсіі Рады па правах чалавека ААН была прынятая рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі і прызначаны Спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

May 15, 2011

У Літоўскім Сойме абмеркавалі “паляванне на вядзьмарак” у Беларусі

13 траўня ў Літоўскім Сойме прайшлі адкрытыя слуханні “Спыніць паляванне на вядзьмарак у Беларусі”, у якіх прынялі ўдзел выбітныя палітыкі, праваабаронцы і грамадскія актывісты. Там жа адбылося адкрыццё фотавыставы, арганізаванай Беларускім Домам правоў чалавека з нагоды 15-годдзя Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

May 15, 2011

Запрашаем да абмеркавання агульнай стратэгіі беларускага праваабарончага руху

У верасні 2010 года рашэннем II Беларускага праваабарончага форуму быў зацверджаны праект агульнай стратэгіі беларускага праваабарончага руху. Праект быў падрыхтаваны Экспертнай групай, у склад якой уваходзілі спецыялісты вядучых праваабарончых няўрадавых арганізацыяў краіны: Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Цэнтр прававой трансфармацыі, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

May 12, 2011

Канвеер судоў над апанентамі беларускага рэжыму: новы антырэкорд

11 траўня ў Беларусі дасягнуты сумны рэкорд – адначасова за ўдзел у “Плошчы” судзілі 27 чалавек, у тым ліку – былога кандыдата ў прэзідэнты, паэта Уладзіміра Някляева (на фота). Палітычныя прысуды асудзілі выбітныя еўрапейскія палітыкі, заклікаўшы пакараць беларускія ўлады эканамічнымі санкцыямі або адменай Чэмпіянату свету па хакеі’2014 ў Мінску.

May 7, 2011

Пратэстоўцаў судзяць, журналістаў збіваюць, праваабаронцаў выганяюць

Нягледзячы на міжнародную крытыку, у Беларусі працягваюць выносіць жорсткія прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту, што адбылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году і выганяюць з краіны прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі. На фоне пагрозы закрыцця незалежных газет міліцыя ўваходзіць у смак поўнай беспакаранасці.

May 6, 2011

15-годдзе “Вясны” і фотавыстава па падзеях 19 снежня 2010 г.

13 траўня ў Літоўскім Сойме адбудзецца адкрыццё фотавыставы, прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 году ў Беларусі, што распачалі беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій. Выстава адкрыецца ў ходзе адкрытых слуханняў у Літоўскім Сойме. Перад адкрыццём выставы адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды 15-годдзя найбуйнейшай беларускай праваабарончай арганізацыі “Вясна”.

April 30, 2011

Міністэрства інфармацыі Беларусі супраць незалежнай прэсы

Міністэрства інфармацыі Беларусі падала пазовы ў суд аб спыненні выпуску двух асноўных незалежных выданняў краіны – “Нашай Нівы” і “Народнай Волі”. Пратэстуючы супраць магчымага зачынення газет, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў паабяцалі “зрабіць усё магчымае, каб Беларусь не страціла гэтыя свабодныя галасы, якія шмат у чым з’яўляюцца знакавымі для ўсёй нацыі”.

April 26, 2011

Прайсці “Чарнобыльскі шлях” беларусам не дазволілі

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі 26 красавіка не адбылося шэсце, прымеркаванае да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, якая балюча адбілася на беларускім народзе. Традыцыйнае мерапрыемства апазіцыі забаранілі ўлады. У атмасферы рэпрэсій і страху ніхто не рашыўся ладзіць шэсце без дазволу, хаця пытанне атамнай энергетыкі для Беларусі – актуальнае як ніколі.

April 19, 2011

Улады Беларусі пераблыталі праваабаронцаў з тэрарыстамі

Крывавы тэракт у мінскім метро 11 красавіка становіцца падставай для ўсё мацнейшага ціску на праваабарончую і журналісцкую супольнасць Беларусі. 19 красавіка ў Мінску былі затрыманыя праваабаронцы з Віцебска, якіх улады паспрабавалі звязаць з “тэрарызмам”. Пра новую хвалю рэпрэсій заявіла і Беларуская асацыяцыя журналістаў.