Separator

Latest

August 4, 2011

Тэрміновая прэс-канферэнцыя. Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі арыштаваны ў Мінску

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні запрашае Вас на тэрміновую прэс-канферэнцыю сёння, 5 жніўня, у 13.00, у Вільні (Latako 3). Прэс-канферэнцыя прысвечана арышту Алеся Бяляцкага, вядомага беларускага дысідэнта і праваабаронцы, лідэра Праваабарончага цэнтра “Вясна”, учора ў Мінску.

August 1, 2011

“Няправільных” беларускіх адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзій

26 ліпеня яшчэ 2 адвакаты, якія абаранялі абвінавачаных па справе 19 снежня, не прайшлі пазачарговую атэстацыю, ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі. Самі адвакаты з такім рашэннем не згодныя і гатовыя яго аспрэчыць. З гэтай жа нагоды беларускія праваабаронцы звярнуліся па дапамогу да спецдакладчыка ААН у пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў.

July 25, 2011

Жалобная акцыя ля амбасады Нарвегіі ў Вільні

25 ліпеня беларускія праваабаронцы і навучэнцы Летняй школы па правах чалавека сабраліся ля амбасады Нарвегіі ў Вільні, каб выказаць свае спачуванні у сувязі з двумя тэрактамі. Яны адбыліся ў Нарвегіі 22 ліпеня і забралі жыцці 76 чалавек.

July 25, 2011

“Прычына смерці – прочырк”

У Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць серыя прэзентацый дакументальнага фільма “Прычына смерці – прочырк” пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Падчас прэзентацый праходзяць дыскусіі, дзе стваральнікі фільма і праваабаронцы абмяркоўваюць з гасцямі пытанне смяротнага пакарання.Наступная прэзентацыя пройдзе 3 жніўня, прыняць удзел запрашаюцца ўсе жадаючыя.

July 25, 2011

Экскурсія “Беларуская Вільня”

29 ліпеня і 7 жніўня ў межах Летняй школы па правах чалавека , на базе Дома правоў чалавека будуць арганізаваныя экскурсіі па Вільні. Экскурсіі будзе праводзіць Леанід Дранько-Майсюк – вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй. Экскурсанты змогуць даведацца шмат цікавага пра жыцце і прыгоды дзеячаў беларускай культуры ў Вільні, убачыць гістарычны будынак, дзе мясцілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша Ніва” ды наведаць могілкі Росы, дзе знайшлі свой апошні прытулак Уладзіслаў Сыракомля, Адам Пілсудзкі, Францішак Аляхновіч…
Экскурсія бясплатная, узяць удзел можа кожны ахвотны.

July 25, 2011

Прэзентацыя фільма “Прычына смерці – прочырк”

3 жніўня ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма “Прычына смерці – прочырк” , які распавядае пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі.

July 22, 2011

Палітзняволеныя працягваюць супраціў нават у турмах

“Як дзіўна ўсё ўпарадкавана. Мы пішам пра ўсякае важнае: пра крэдыт МВФ, пра рост коштаў, пра <...> Паўднёвы Судан. А ў Наваполацкай калоніі ў гэты час спакойна, метадычна фактычна забіваюць хлопца,” – у эсэ “Катаванне” піша аглядальніца Святлана Калінкіна пра наймаладзейшага палітвязня Беларусі. Падаем эсэ цалкам.

July 13, 2011

Праваабарончыя арганізацыі з 16 краін накіравалі ліст да ўладаў Беларусі

38 арганізацый з 16 краін звярнуліся з лістом да беларускіх уладаў з асуджэннем рэпрэсій, што працягваюцца супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, і нядаўніх арыштаў мірных дэманстрантаў. Аўтары ліста заклікалі ўлады Беларусі спыніць гвалт, накіраваны на дэманстрантаў, і вызваліць затрыманых падчас пратэстаў.

July 8, 2011

Беларусам нельга маўчаць і пляскаць у далоні

У Беларусі працягваюцца масавыя акцыі маўклівага пратэсту. Нягледзячы на змененую канцэпцыю правядзення акцый, працягваюцца і жорсткія затрыманні пратэстоўцаў. Міжнародная супольнасць асуджае такія дзеянні беларускіх уладаў і заклікае cпыніць гвалт над пратэстоўцамі.