Separator

Latest

September 21, 2011

Вызваленыя палітвязні распавялі пра ціск у турмах

Вызваленыя 14 верасня палітвязні распавялі пра ўмовы свайго ўтрымання ў турмах, пра пагрозы ды ціск з боку адміністрацыі. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі тым часам выказваюць сваю занепакоенасць з нагоды ўмоваў утрымання палітвязня Змітра Дашкевіча.

September 14, 2011

Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязняў у Беларусі (абноўлена)

Распачалося правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў, распрацаваных FIDH і накіраваных на вызваленне беларускіх палітвязняў, у лік якіх зараз уваходзіць і віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік Правабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.14 верасня былі вызваленыя яшчэ 11 палітвязняў.Фундацыя Дамоў правоў чалавека падрыхтавала адмысловую заяву ў Раду па правах чалавека.

September 10, 2011

ПЦ “Вясна”: Дыялог з Лукашэнкам немагчымы, пакуль у краіне ёсць палітвязні

29 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць арганізацыі перамоў паміж прадстаўнікамі Еўрасаюза, Расіі і беларускай апазіцыі “да якога б палітычнага лагеру яны ні належалі”. У адказ на такія словы кіраўніка дзяржавы ПЦ “Вясна” распаўсюдзіў заяву, дзе сказана, што галоўнай умовай правядзення перамоў ёсць вызваленне палітвязняў.

September 5, 2011

Палітвязняў вызваляюць, але адвакатам працаваць не даюць

У Беларусі яшчэ чуваць адгалоскі справы “аб масавых беспарадках” пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Палітзняволеных пачалі выпускаць невялікімі групамі, але адвакатаў, якія працавалі з абвінавачанымі, працягваюць пазбаўляць ліцэнзій.

August 24, 2011

Праваабаронцаў затрымліваюць за салідарнасць з Бяляцкім

Улады забаранілі пікеты ў абарону арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якія планавалася правесці 22 жніўня ў 18 гарадах Беларусі. Аднак 23 жніўня акцыі ў падтрымку Бяляцкага ўсе ж адбыліся ў некаторых гарадах Беларусі і скончыліся затрыманнямі.

August 16, 2011

Алесь Бяляцкі застанецца пад вартай яшчэ на 2 месяцы

12 жніўня Алесю Бяляцкаму было выстаўленае абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Тэрмін утрымання Алеся Бяляцкага пад вартай падоўжаны яшчэ на два месяцы. Праваабаронцы лічаць гэта пераследам за грамадскую дзейнасць і працягваюць збіраць паручальніцтвы за Бяляцкага.

August 9, 2011

Праваабаронцы заклікаюць паручыцца за Бяляцкага

8 жніўня праваабаронцы і прадстаўнікі беларускага грамадства распачалі кампанію па зборы паручальніцтваў за вызваленне арыштаванага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага (на фота). Яны заклікаюць грамадзянаў накіроўваць свае хадайніцтвы аб прымяненні ў якасці меры стрымання да Алеся Бяляцкага асабістага паручальніцтва.

August 5, 2011

Да арышту Бяляцкага датычны літоўскі бок

5 жніўня ў Доме правоў чалавека ў Вільні прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды затрымання вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. На прэс-канферэнцыі выступілі сябры Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда, якія раскрылі новыя акалічнасці затрымання праваабаронцы.

August 4, 2011

Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі арыштаваны ў Мінску

Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, вядомы беларускі дысідэнт і праваабаронца, быў затрыманы ўчора па падазрэнні ва “ўтойванні даходаў у асабліва буйных маштабах”.