Latest
У Беларусі працягваецца суд над Алесем Бяляцкім
У Беларусі ідзе суд над Алесем Бяляцкім, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах У залі прысутнічаюць грамадскія актывісты, палітыкі і дыпламаты.
Пачынаецца суд над Бяляцкім. Замежных праваабаронцаў у Беларусь не пусцілі
2 лістапада пачынаецца судовы працэс над Алесем Бяляцкім. Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, вядомы беларускі дысідэнт і праваабаронца абвінавачваецца ва “ўтойванні даходаў у асабліва буйных маштабах”. Замежных праваабаронцаў на суд не пускаюць. Праваабарончыя арганізацыі і ЕЗ пратэстуюць.
У Вільні абмеркавалі, чаму “Рэжым Лукашэнкі не любіць апладысменты”
21 кастрычніка ў Вільні ў межах кінафестывалю “Нязручнае кіно” быў арганізаваны прагляд фільма і дыскусія “Рэжым Лукашэнкі не любіць апладысменты”, у якой прынялі удзел палітычныя актывісты з Беларусі.
У Беларусі прымаюцца “антырэвалюцыйныя” папраўкі ў заканадаўства
12 кастрычніка стала вядома пра тое, што урад унёс, Палата прадстаўнікоў прыняла, а Савет Рэспублікі зацвердзіў пакет паправак у законы пра грамадскія аб’яднанні, партыі і ў Крымінальны кодэкс. Прапанаваныя і папраўкі ў закон пра органы дзяржбяспекі.
Уладам і жыхарам Беларусі нагадалі пра праблему смяротнага пакарання
10 кастрычніка — Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь — адзіная краіна Еўропы, дзе забойства грамадзян адбываецца ў адпаведнасці з законам. Еўрапейскія палітыкі заклікалі ўлады Беларусі ўвесці мараторый на смяротную кару, а беларускія праваабаронцы нагадалі мінакам на вуліцах Мінску пра праблемы, звязаныя з пакараннем смерцю.
Улады Беларусі прыдумалі, як пазбавіцца ад акцый маўклівага пратэсту
Серада — гэта традыцыйны дзень правядзення маўклівых акцый пратэсту ў Беларусі. З 21 верасня арганізатары «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» вырашылі праводзіць акцыі ў новым фармаце . А 3 кастрычніка надзвычай аператыўна былі прынятыя папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» , скіраваныя супраць падобных акцый.
Прагляд фільма і дыскусія “Рэжым Лукашэнкі не любіць апладысменты”
Літоўскі кінафестываль “Нязручнае кіно”, Беларускі Дом правоў чалавека і арганізацыя Belarus Watch запрашаюць на прагляд фільма пра беларускі Вольны тэатр і дыскусію: ці можа чалавек карыстацца сваёй свабодай выказвання меркаванняў і свабоды сходаў у Беларусі? Чаму ўсё больш і больш грамадзян Беларусі, журналісты, мастакі, навукоўцы і іншыя просяць палітычнага прытулку ў Літве і іншых краінах? Якая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі?
Фундацыя Дамоў правоў чалавека супраць пераследу Бяляцкага
20 верасня ў Жэневе Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека і Фундацыя дамоў правоў чалавека правялі паралельнае мерапрыемства на тэму крымінальнага пераследу віцэ-прэзідэнта Федэрацыі і старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, арыштаванага 4 жніўня 2011 г.
Праваабаронцы распаўсюдзілі зварот аб недапушчальнасці смяротнага пакарання ў Беларусі
Шэраг праваабарончых і грамадскіх арганізацый падрыхтавалі і накіравалі да міжнародных структур зварот аб недапушчальнасці смяротнага пакарання з нагоды суду над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым, якіх абвінавачваюць у арганізацыі тэрактаў у Беларусі.