Separator

Latest

December 7, 2011

Паралельная канферэнцыя грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Вільні

5 снежня на форуме грамадзянскай супольнаcці АБСЕ ў Вільні абмеркавалі праблемныя пытанні, звязаныя з правамі чалавека ў Беларусі.

December 1, 2011

У Беларусі можа з’явіцца вызначэнне тэрміну “катаванне”

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначэння паняцця «катаванне».

December 1, 2011

Фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”

3 снежня 2011 г. у віленскім Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, арганізаванага ініцыятыўнай групай па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду””.

November 30, 2011

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пастанавіў: расстраляць

Вярхоўны суд пастанавіў прыгаварыць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у арганізацыі тэракту ў мінскім метро, да расстрэлу. Суддзя патлумачыў такое рашэнне выключнай небяспекай для грамадства, якую ўяўляюць сабой Каналаваў і Кавалёў. Абскардзіць прысуд нельга.

November 25, 2011

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

25 лістапада каля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі Беларусі.

November 24, 2011

Бяляцкі атрымаў 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

24 лістапада судздзя Сяргей Бандарэнка абвесціў прысуд кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму. Вырак: : Чатыры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

November 21, 2011

Беларусь не прыслухалася да праваабаронцаў

Беларускі бок даслаў адказ на сумесны ліст дзевяці міжнародных праваабарончых арганізацый, у якім праваабаронцы выказалі занепакоенасць унясеннем паправак у заканадаўства і іх наступствамі і заклікалі Савет Рэспублікі папраўкі не пацвярджаць. Аднак афіцыйны Мінск на гэта ўвагі не звярнуў, папраўкі былі зацверджаныя.

November 14, 2011

Праваабаронцы і адвакаты: узаемадзеянне і узаемадапамога

5-7 лістапада ў Вільні прайшла міжнародная канферэнцыя «Абарона правоў чалавека шляхам прадастаўлення прававой дапамогі. Лепшая практыка еўрапейскіх краін». Адвакаты і праваабаронцы з Беларусі, Расіі, Грузіі і Азербайджану абмеркавалі праблемы, звязаныя з дзейнасцю юрыстаў у гэтых краінах і паспрабавалі знайсці іх магчымыя вырашэнні.

November 6, 2011

Даклад па сітуацыі ў Беларусі будзе прадстаўлены ў Камітэт ААН супраць катаванняў

Камітэт ААН супраць катаванняў 11 лістапада разгледзіць перыядычную справаздачу Беларусі аб выкананні канвенцыі ААН аб забароне катаванняў ды іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання.