Separator

Latest

March 5, 2012

Беларус працягвае галадаваць за сцяг

Ужо больш за два месяцы працягвае галадоўку пратэсту віцебскі актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка (на здымку), асуджаны да 2 гадоў і 1 месяца турэмнага зняволення. Жонка Каваленкі звярнулася ў Міжнародны Чырвоны Крыж, пракуратуру і да Спецдакладчыка Савета па правах чалавека ААН.

February 23, 2012

Маці асуджанага на смяротнае пакаранне: “У маім сэрцы зацеплілася надзея, што сына не расстраляюць”

Любоў Кавалёва (на фота), маці асуджанага на смяротнае пакарання Уладзіслава Кавалёва, звяртаецца ва ўсе інстанцыі ў надзеі выратаваць сына. Дэпутаты Еўрапарламента абмеркавалі пытанне смяротнага пакарання ў Беларусі і прынялі адпаведную рэзалюцыю.

February 21, 2012

Перенос даты объявления результатов набора в проект дистанционного обучения адвокатов

Секретариат международной Сети домов прав человека сообщает, что в связи с поступлением большого количества заявок на участие в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека и необходимостью продлить срок рассмотрения поступивших документов, объявление о решении конкурсной комиссии откладывается.

February 20, 2012

Л. Ульяшына: “Універсальныя каштоўнасці і стандарты правоў чалавека будуць данесены да розных краін”

З 16 па 19 лютага ў Беларускім Доме правоў чалавека прайшлі працоўная сустрэча і трэнінг у межах праекту “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека”. Каардынатары, эксперты і партнёры праекту абмеркавалі ключавыя пытанні і перспектывы курса.

February 16, 2012

Галадоўка як пратэст супраць пераследу

Віцебскі актывтіст Сяргей Каваленка (на фота) быў затрыманы 19 снежня і дагэтуль трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго затрымання і прадстаўленых абвінавачанняў. Гэта дрэнна ўплывае на яго здароўе і непакоіць грамадскую супольнасць. Еўрапейскія і беларускія палітыкі і праваабаронцы заклікаюць Сяргея спыніць галадаванне.

February 11, 2012

Урад Беларусі супраць разгляду скаргі аб парушэнні права на жыццё у ААН

Блізкія Уладзіслава Кавалёва, асуджанага на смяротнае пакаранне, накіравалі ў Камітэт правоў чалавека ААН скаргу аб парушэнні права на жыццё, аднак беларускі бок палічыў скаргу непрымальнай праз нявычарпанасць ўсіх нацыянальных сродкаў абароны. Пры гэтым вычарпаць усе нацыянальныя сродкі абароны проста немагчыма – асуджаны даведваецца пра тое, што яму адмоўлена ў памілаванні за некалькі хвілінаў да смерці.

February 6, 2012

Ціск і пагрозы для жыцця і здароўя – навіны пра беларускіх палітвязняў

Скарга па справе Андрэя Саннікава будзе накіраваная ў камітэт правоў чалавека ААН. Зміцеру Бандарэнку дазволілі карыстацца мыліцай толькі пасля напісання прашэння аб памілаванні. Мікалай Статкевіч быў прызнаны схільным да ўцёкаў і мусіў знішчыць у турме каля 700 лістоў.

January 26, 2012

Прысуд Бяляцкаму пакінуты без зменаў: 4, 5 гады турэмнага зняволення

24 студзеня Мінгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гады турмы. Прысуд пакінулі без зменаў, што выклікала хвалю асуджэння з боку праваабаронцаў свету.

January 22, 2012

Юрысты і адвакаты запрашаюцца да вывучэння міжнароднага права правоў чалавека

Праект “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека” абвешчае набор для ўдзелу ў праграме дыстанцыйнага навучання адвакатаў і юрыстаў з Азербайджана, Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны міжнароднаму праву правоў чалавека.