Latest
Пацярпелая ад тэракту: «Мяне выкралі невядомыя»
Алена Лебядзінская (на фота) паведаміла, што па дарозе дадому пасля адкрыцця помніка ахвярам тэракту 11 красавіка яе схапілі двое невядомых, ударылі, пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў міліцыю.
Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка на волі
14 красавіка на свабоду выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў (на фота). 15 красавіка раніцай быў вызвалены Зміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Указ аб памілаванні падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў зноў за кратамі
Былы вязень Плошчы, 23-гадовы Аляксандр Малчанаў (на фота) прызнаны вінаватым у крадзяжы металалому на тэрыторыі зачыненага цэху заводу цяжкіх штамповак. Другіх сродкаў для існавання ў былога палітвязня проста не было.
Паводле турэмнага лекара, Сяргей Каваленка мае «скрайнюю ступень абяссілення»
1 красавіка стала вядома, што галадоўніка Сяргея Каваленку пачалі прымусова карміць “Беллактам”, малочнай сумессю для немаўлят. Яго стан па-ранейшаму благі, турэмным лекарам ён не давярае і самастойна есці адмаўляецца.
Сяргея Каваленку прымусова выводзяць з галадоўкі
Сяргей Каваленка (на фота) працягвае галадоўку ў Мінскім рэспубліканскім турэмным шпіталі, хоць і вельмі слабы, яго вага зараз складае каля 50 кілаграмаў. Адміністрацыя турэмнага шпіталя робіць захады па прымусовым вывадзе вязня з галадоўкі.
Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў расстраляныя (абноўлена)
14 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва (на фота), асуджаных на смерць за тэракт у мінскім метро. 17 сакавіка сваякі атрымалі паведамленне з Вярхоўнага суду аб тым, што прысуд Уладзіславу Кавалёву прыведзены ў выкананне.
“Спіс невыязных”: афіцыйна не існуе, але ўжо дзейнічае?
Беларускім палітыкам і праваабаронцам забараняюць выезд за межы рэспублікі. Аднак афіцыйна інфармацыя пра “спіс невыязных” не пацвярджаецца.
У Вільні пройдзе “Беларускі тыдзень”
З 19 па 25 сакавіка ў Вільні пройдзе “Беларускі тыдзень”. У праграму святочнага тыдня ўключаны розныя мерапрыемствы, якія завершацца святкаваннем Дня Волі.
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека паведаміла ААН пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
23 лютага Фундацыя Дамоў правоў чалавека, якая мае адмысловы дарадчы статус пры Радзе па правах чалавека ААН, накіравала ў кампетэнтны міжнародны орган заяву, у якой паведамляе пра становішча з правамі чалавека ў нашай краіне ад часу прыняцця апошняй Рэзалюцыі па Беларусі на 17-ай сесіі Рады.