Separator

Latest

June 15, 2012

Бяляцкі атрымаў трэцяе спагнанне ў калоніі

Адміністрацыя перавяла Алеся Бяляцкага (на фота) ў разрад «злосных парушальнікаў», што ставіць пад сумнеў магчымасць выкарыстання ў адносінах да яго амністыі, якая рыхтуецца на 3 ліпеня.

June 6, 2012

Любоў Кавалёва шукае запісы сына, якія зніклі пасля яго расстрэлу

Любоў Кавалёва (на фота), маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме, больш за месяц чакала адказу адказу з СІЗА КДБ на свой запыт пра зніклыя запісы сына. У скарзе на імя старшыні КДБ Вадзіма Зайцава яна піша, што ягоныя падначаленыя парушаюць прэзідэнцкі ўказ пра звароты грамадзянаў.

June 4, 2012

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў асуджаны на паўгода арышту

29 траўня суд прызнаў былога палітвязня Парфянкова вінаватым у парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Парфянкова пакаралі арыштам на 6 месяцаў.

May 23, 2012

Міліцыянты жорстка збілі беларуса за нацыянальны сцяг

19 траўня ў Мінску актывіст Андрэй Моўчан (на фота) быў жорстка збіты за тое, што выйшаў на вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам.

May 16, 2012

Касацыйная скарга Каваленкі адхіленая, актывіст аднавіў галадоўку (абноўлена)

18 мая суд адхіліў касацыйную скаргу актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі, які 8 мая аднавіў галадоўку на знак пратэсту супраць свайго прысуду. Перад судом былі затрыманыя жонка і стрыечны брат актывіста.

May 11, 2012

Родныя расстралянага прапанавалі Лукашэнку змяніць заканадаўства

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, расстралянага ў сакавіку 2012 г., звярнуліся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і чыноўнікаў з пытаннямі наконт пунктаў у беларускім заканадаўстве, паводле якіх целы асуджаных на смерць не выдаюцца сваякам.

May 5, 2012

Публічная лекцыя ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні

Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» запрашае Вас на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні.

Лекцыя адбудзецца 11 мая ў пятніцу ў 14.00 у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3).

May 4, 2012

Ператрус у рэдакцыі – падарунак на дзень свабоды прэсы

Увечары 2 мая, напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 мая, у офісе радыёстанцыі «Рацыя» прайшоў вобшук. У журналістаў канфіскавалі аргтэхніку.

April 28, 2012

Палітвязень Каваленка не можа дасылаць лісты на волю

Актывіст Сяргей Каваленка (на фота) паводле рашэння Віцебскага абласнога суда цяпер утрымліваецца ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках, куды ён накіраваны на прымусовую псіхіятрычную экспертызу, што мусіць цягнуцца 24 дні. Жонка актывіста распавяла пра ягоны цяперашні стан і пра тое, што адбывалася з ім папярэдне ў калоніі «Віцьба-3».