Latest
Ужо 2 беларусы знаходзяцца ў СІЗА КДБ па справе аб “плюшавым дэсанце” (абноўлена)
Па справе аб “плюшавым дэсанце” затрыманыя і да сяго часу знаходзяцца пад вартай журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў. Вядома, што прынамсі яшчэ два чалавекі былі дапытаныя супрацоўнікамі КДБ. “Міжнародная амністыя” заклікае вызваліць Сурапіна. Між тым, Мінабароны дагэтуль не прызнае факт пралёту цераз беларускую мяжу шведскага самалёта, які раскідаў цацкі.
Няцацачныя жарсці вакол «цацачнага дэсанта»: затрыманні, допыты, экспертызы
4 ліпеня шведскія пілоты абышлі беларускую супрацьпаветраную абарону і скінулі на ранішні Мінск 800 цацак. Па падазрэнні ў датычнасці да арганізацыі акцыі Камітэтам дзяржбяспекі быў затрыманы 20-гадовы журналіст Антон Сурапін (на фота), на чыім сайце з’явіліся першыя здымкі «плюшавага дэсанта».
Бяляцкі: ціск уладаў Беларусі і падтрымка міжнароднай супольнасці
Мінскі суд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага аб спагнанні з яго пені. Паводле яшчэ аднаго судовага рашэння будзе канфіскаваная кватэра, дзе працуюць праваабаронцы «Вясны». У той жа час Бяляцкаму выказваюць падтрымку сусветна вядомыя дзеячы і арганізацыі.
Адна Беларусь – тры рэзалюцыі
Цягам трох дзён, з 5 па 7 ліпеня, ААН, АБСЕ і Еўрапарламент прынялі рэзалюцыі з асуджэннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Жорстка збітаму міліцыянтамі актывісту прысудзілі штраф
4 ліпеня адбыўся суд над актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Моўчанам (на фота), які 19 траўня быў жорстка збіты міліцыянтамі за тое, што выйшаў на вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам.
Л.Ульяшына: Парушэнні ў беларускай адвакатуры вядуць да сістэмных парушэнняў абароны правоў чалавека
Выпускнікі праекта “Імплементацыя дэ-факта міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабод” распрацавалі і апублікавалі матэрыялы пра праблемы адвакатуры і праблемы ў галіне абароны правоў тых, хто падвяргаецца крымінальнаму і адміністратыўнаму пераследу ў Беларусі.
Арыштаваны беларускі журналіст Андрэй Пачобут
21 чэрвеня журналіст Андрэй Пачобут (на фота) быў арыштаваны ў сваёй кватэры ў Гродна. Супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкула «паклёп на прэзідэнта». Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы на беларускіх навінных сайтах.
Прэзідэнт Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў выказаў заклапочанасць становішчам беларускай адвакатуры
Прэзідэнт Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў Вільям Т. Робінсан III (Wm. T. (Bill) Robinson III) накіраваў лісты вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека Наві Пілай і Старшыні Еўрапарламента Марціну Шульцу, у якіх ад імя Асацыяцыі выказаў заклапочанасць з нагоды існуючых у Беларусі парушэнняў міжнароднага права, якія датычацца незалежнасці адвакацкай прафесіі.
Пайшоў з жыцця вядомы беларускі праваабаронца Барыс Звозскаў
У ноч з 16 на 17 чэрвеня пасля працяглай хваробы ва ўзросце 63 год пайшоў з жыцця першы прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, вядомы беларускі праваабаронца, адзін з заснавальнікаў аб’яднання “Прававая ініцыятыва”, “Праваабаронца года Беларусі-2008” Барыс Ігаравіч Звозскаў.