Separator

Latest

September 2, 2012

Перад выбарамі КДБ зацікавіўся сацыяльнымі сеткамі

Першы тыдзень перадвыбарчай агітацыі быў адзначаны скаардынаванай атакай органаў правапарадку на апазіцыйныя суполкі ў сацыяльных сетках. 30 жніўня быў знішчаны кантэнт некаторых з іх, затрыманыя іх адміністратары.

August 25, 2012

Беларускі ЦВК зусім не рады назіральнікам АБСЕ

22 жніўня ў Мінску была афіцыйна прэзентаваная назіральніцкая місія БДIПЧ АБСЕ, якая будзе працаваць у Беларусі падчас парламенцкай кампаніі. Назіральнікі паабяцалі, што іхняя праца будзе празрыстай і адкрытай, аднак прадстаўнікі ЦВК настроены песімістычна і ўжо пачалі крытыкаваць назіральнікаў.

August 18, 2012

КДБ дакарае праваабаронцаў за непацверджаную інфармацыю, але сам дае непраўдзівыя звесткі

Супрацоўнікі КДБ праяўляюць цікавасць не толькі да перадвыбарчых працэсаў у Беларусі, але адсочваюць і сайты праваабарончай тэматыкі. Па адным з арткулаў, што з’явіўся на сайце spring96.org, дапыталі Прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека Таццяну Равяку.

August 13, 2012

Ва ўчастковых выбарчых камісіях для прадстаўнікоў апазіцыі месцаў няма

Перад выбарамі, што пройдуць у Беларусі 23 верасня, палітычныя і грамадскія актывісты ўсё часцей сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па палітычных матывах. Вылучэнцам ад апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў адмаўляюць у праве быць уключанымі ў склад участковых камісій.

August 6, 2012

Чым бліжэй выбары, тым большы ціск на грамадзянскую супольнасць Беларусі

Перад парламенцкімі выбарамі, што пройдуць у Беларусі 23 верасня, узмацніўся ціск не толькі на палітыкаў, але і на праваабаронцаў.

August 5, 2012

4 жніўня – Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі

Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі з розных краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі і прызначэнні гэтага дня на 4 жніўня.

August 3, 2012

Актывісты патрабуюць ад Лукашэнкі спынення палітычна матываваных пераследаў

Літоўскія і беларускія грамадскія актывісты прыйдуць да сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы ў панядзелак, 6 жніўня, каб выказаць салідарную падтрымку вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.

August 2, 2012

КДБ не вяртае маці запісы расстралянага сына

Любоў Кавалёва, маці пакаранага за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва, дабіваецца ад старшыні КДБ Вадзіма Зайцава пісьмовага адказу на патрабаванне вярнуць ёй запісы сына.

July 28, 2012

Нават пасля прашэння аб памілаванні палітвязня Каваленку не вызваляюць з турмы

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка напісаў прашэнне аб памілаванні пад ціскам адміністрацыі яшчэ 25 чэрвеня, але дагэтуль знаходзіцца за кратамі.