Separator

Latest

November 1, 2012

У Беларусі рыхтуецца ліквідацыя чарговай праваабарончай арганізацыі

Установа па абароне правоў вязняў «Платформа» падала апеляцыйную скаргу на рашэнне Мінскага гаспадарчага суда аб закрыцці арганізацыі, вынесенае 9 кастрычніка.

October 24, 2012

Журналіст Андрэй Пачобут: «Буду пісаць далей, пакуль не пасадзяць»

Следчыя органы Беларусі прынялі рашэнне працягнуць расследаванне па справе журналіста, якога абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта, да 21 лістапада. 21 кастрычніка тэрмін расследавання крымінальнай справы журналіста скончыўся. За час следства ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзілася, яго нікуды не выклікалі.

October 17, 2012

ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да Беларусі

15 кастрычніка Рада міністраў замежных спраў ЕС падоўжыла дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.

October 16, 2012

Дискуссия «Можно ли мечтать в стране Стабильности?»

Литовский центр за права человека и Белорусский Дом прав человека приглашают вас на просмотр фильма «Белорусская мечта» и на дискуссию «Можно ли мечтать в стране Стабильности?» 22 октября в 18:00 в кинотеатре Skalvia (A. Goštauto g. 2/15).

October 11, 2012

Выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў правоў чалавека Марыя Дале пра Алеся Бяляцкага: «Чалавек волі»

Што падарыць на 50-годдзе чалавеку, які страціў усё, а самае галоўнае – Свабоду? Алесю Бяляцкаму, аднаму з самых смелых праваабаронцаў Беларусі, 25 верасня споўнілася 50 гадоў. Ужо больш за год ён утрымліваецца ў беларускай папраўчай калоніі: Бяляцкі быў абвінавачаны ва ўтойванні даходаў і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі.

October 9, 2012

Адвакаты з пяці краін абмеркавалі інструменты абароны права на свабоду слова, сходаў і асацыяцый

29-30 верасня ў Маскве прайшла рэгіянальная канферэнцыя «Свабода слова і асацыяцый: Ад тэорыі да практыкі», у якой прынялі ўдзел адвакаты, праваабаронцы, журналісты і эксперты з пяці краін – Азербайджана, Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны.

October 9, 2012

«Вярніце цела»: Любоў Кавалёва патрабуе вярнуць цела расстралянага сына

10 кастрычніка – Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Гэтая тэма надзвычай актуальная для Беларусі. Любоў Кавалёва, маці пакаранага смерцю па справе аб выбуху ў мінскім метро Уладзіслава Кавалёва, прадставіла ў Нідэрландах кампанію «Вярніце цела», а амбасадары Еўрасаюза прад’явілі дэмарш Беларусі, звяртаючы ўвагу беларускіх уладаў на праблему смяротнага пакарання.

October 9, 2012

Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага

Члены і партнёры Cеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся з лістом да Прэзідэнта і Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, заклікаючы да неадкладнага вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага і спынення пераследу і зневажаючага чалавечую годнасць абыходжання ў дачыненні да яго падчас яго знаходжання ў турме.

September 25, 2012

Сетка Дамоў правоў чалавека віншуе Алеся Бяляцкага з 50-годдзем!

Сетка Дамоў Правоў Чалавека, якая прадстаўляе 100 арганізацый па правах чалавека, выказвае сваю салідарнасць і падтрымку Алесю Бяляцкаму і віншуе яго з 50-годдзем!